Каронавірус: студэнтаў зноў пераводзяць на дыстанцыйнае навучанне

У некалькіх мінскіх універсітэтах студэнтаў адправілі на дыстанцыйнае навучанне ў сувязі з каранавірусам, паведамляе Telegram-канал «Адлічана».

Абвестка пра дыстанцыйнае навучанне ў БДУІР / t.me/studentyBY



Ёсць звесткі прынамсі пра адну групу ў БДУІР, а таксама адну групу на юрфаку БДУ.

Таксама аўтары канала паведамляюць, што ў 17-м інтэрнаце БНТУ студэнтаў перасяляюць са сваіх блокаў на першы паверх у адно крыло.

Раней з'явіліся звесткі пра ўспышку COVID-19 сярод сталічных школьнікаў: у некалькіх гімназіях класы былі адпраўленыя на каранцін.

Паводле Еўрарадыё



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: