Каронавірус у Беларусі: плюс 1329, мінус 9

Колькасць перахварэлых на ковід у краіне, паводле афіцыйных дадзеных, набліжаецца да 300 тысяч.

За мінулыя суткі, згодна са статыстыкай Мінздароўя, COVID-19 выявілі ў 1329 новых пацыентаў, памерлі з прычыны гэтага захворвання зноў 9 чалавек.

Паводле афіцыйных дадзеных, з пачатку пандэміі ў Беларусі перахварэлі каронавірусам больш за 294 432 чалавек. Памерлі 2029 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй (9 за апошнія суткі).


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: