Карпенка лічыць неабходным уручаць выпускнікам атэстаты ва ўрачыстай абстаноўцы

Міністр адукацыі лічыць неабходным атэстаты школьнікам «уручыць ва ўрачыстай абстаноўцы». Але школам даецца выбар: лінейка на вуліцы, актавая зала ці дом культуры.


Сёння, 15 траўня, падчас наведвання полацкай сярэдняй школы міністр адукацыі Ігар Карпенка заявіў, што лічыць неабходным уручыць атэстаты выпускнікам ва ўрачыстай абстаноўцы.

«Нягледзячы на тое, што кожная школа ў індывідуальным парадку выбірае фармат правядзення выпускных, у любым выпадку атэстаты выпускнікам неабходна ўручыць ва ўрачыстай абстаноўцы», — перадае www.zviazda.by словы Ігара Карпенкі.

Міністр адукацыі дазволіў школам выбіраць фармат урачыстасці: лінейка на вуліцы, актавая зала ці дом культуры. Школы павінны прыняць такое рашэнне сумесна з бацькамі.

«Мы не хочам нікому навязваць, што і як рабіць. Хтосьці прыме рашэнне правесці ўрачыстую лінейку на вуліцы, хтосьці — у актавай зале ці доме культуры. Няхай школы тут вызначаюцца самі. Думаю, што гэта будзе правільным», — адзначыў Ігар Карпенка.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: