
Адар'я спытала ў Карпянкова, чаму да гэтага часу не знойдзены і не пакараныя сілавікі, якія незаконна затрымалі і збілі яе мужа ў жніўні 2020 года. Той адказаў, што сілавікі ўсё зрабілі правільна, і наогул - трэба было дзейнічаць яшчэ больш жорстка.
Пра размову Адар'я распавяла ў фэйсбуку. «Перад намі прыклад чалавека, які абсалютна ўпэўнены ў сваёй беспакаранасці, які зайшоў так далёка, што асабіста яму ўжо няма куды адступаць, таму ўсё, што ён можа, цягнуць за сабой іншых. У яго заўсёды было такое "разуменне" закона, і ў адрозненні ад таго ж Караева, ён ніколі нават не спрабаваў стварыць вобраз "прагрэсіўнага сілавіка"», — дзеліцца ўражаннямі Адар'я.