Каталікі адзначаюць Дзень святога Мікалая

Сёння, 6 снежня, каталікі адзначаюць успамін святога Мікалая, біскупа — калісьці аднаго з самых папулярных хрысціянскіх святых, пра якога ў наш час найчасцей узгадваюць толькі з нагоды салодкіх падарункаў дзецям.



Выява: blog.naninails.ro

Сёння вернікі Каталіцкай царквы ўзгадваюць Мікалая, біскупа Міры, які стаў святым, дзякуючы бескарыслівай дапамогі іншым. Святы Мікалай усю сваю маёмасць раздаў бедным. Менавіта з гэтага нарадзілася традыцыя дарыць прэзенты ў гэты дзень – 6 снежня.

Зрэшты, Святы Мікалай лічыцца апекуном Грэцыі і Расіі і застаецца адным з найбольш папулярных і шанаваных святых таксама і ў праваслаўных. Пад яго заступніцтва даручылі сябе жыхары расійскіх Масквы і Ноўгарада, а таксама нямецкага Берліна і бельгійскага Антвэрпена.

Постаць святога Мікалая карыстаецца асаблівай павагай і сярод карпацкіх пастушкоў ды жыхароў усёй былой Русі. Жыхары колішняй Кіеўскай Русі лічаць Святога Мікалая патронам быдла, багацця, памерлых і нават шлюбаў. Пра гэта на www.polskieradio.pl нагадала польскі этнограф Юстына Чонстка-Клапыта:

— Перадусім Мікалай быў патронам ваўкоў. У лесе, каля яго ног сустракаліся ўсе ваўкі, і ён вырашаў, хто з'есць авечку. Толькі так яны маглі перажыць зіму. З гэтае прычыны 6 снежня асабліва карпацкія горцы звярталіся да святога Мікалая па заступніцтва за свае статкі.

Святы Мікалай лічыцца нябесным апекуном бондараў, кандытараў, гандляроў, млынароў, пекараў, півавараў, а таксама натарыюсаў і суддзяў.



Святы Мікалай — апякун маракоў. Выява: adelaidereview.com.au


Як біскуп партовага горада, святы Мікалай стаў таксама заступнікам маракоў і рыбакоў. У святога Мікалая просяць паратунку падчас бураў на моры, аздараўлення ад хваробаў і абароны ад злодзеяў.

Пад яго асаблівай апекай знаходзяцца палонныя і вязні, а перадусім несправядліва асуджаныя. Нарэшце, святы Мікалай — апякун дзяцей, студэнтаў, дзяўчат, пілігрымаў і падарожных. Ён быў уключаны ў лік чатырнаццаці нябесных Памочнікаў, нагадвае catholic.by.

Святы Мікалай — сябра дзяцей. Выява: highgatesociety.com

Недзе ў ХІІ стагоддзі з’явілася традыцыя ўручаць падарункі ў Дзень святога Мікалая. У XV стагоддзі існаваў звычай будовы «лодачак святога Мікалая», куды ён калаў свае падарункі. Пазней лодачкі былі замененыя шкарпэткамі і ботамі. У пратэстанцкіх рэгіёнах замест шкарпэтак выкарыстоўваюцца адмысловая святочныя талеркі.

Паводле www.polskieradio.pl, catholic.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: