Каталікі, уніяты і пратэстанты адзначаюць Божае Нараджэнне

25 снежня Нараджэнне Хрыста адзначаюць каталікі, уніяты, пратэстанты. Ва ўсіх касцёлах краіны з самае раніцы ідуць святочныя службы, паведамляе TUT.BY.

Фота: TUT.BY 

Фота: TUT.BY

Сёння Божае Нараджэнне адзначаюць каталікі, уніяты, пратэстанты, а таксама Канстанцінопальская, Антыяхійская, Александрыйская, Кіпрская, Балгарская, Румынская, Эладская і некаторыя іншыя праваслаўныя цэрквы, якія жывуць па новаюліянскім календары. 25 снежня дзяржаўнае свята больш чым у 100 краінах свету.

 

Фота: TUT.BY 

Расклад набажэнстваў у касцёлах, якія будуць ісці да 9 гадзін вечара, можна знайсці на сайце imsha.by.

 

Фота: TUT.BY 

24 снежня пасля чатырох месяцаў выгнання ў Мінск вярнуўся кіраўнік католікаў Беларусі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён ўзначаліць святочныя службы 25 снежня ў касцёле Святога Сымона і Святой Алены (Чырвоны касцёл, плошча Незалежнасці):

11.00 — урачыстая святая імша (на беларускай мове);

13.00 — урачыстая святая імша (на польскай мове).

Трансляцыю з касцёла Святога Сымона і Святой Алены на YouTube можна паглядзець па спасылцы.

 

Фота: TUT.BY


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: