Каталікі Беларусі абураныя заявамі Гулякі, пачаты збор подпісаў

Беларускія каталікі абураныя заявамі ўпаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Беларусі Леаніда Гулякі, зробленымі ім 22 студзеня.



У сувязі з гэтым вернікі пачалі збор подпісаў пад адкрытым лістом да кіраўніцтва краіны аб тым, што крытыка без фактаў з боку высокапастаўленага чыноўніка абражае вернікаў, іх пастыраў і іх рэлігійныя пачуцці.
 
 
Згодна са зваротам, падобнымі выступамі Леанід Гуляка ўносіць разлад у адносіны дзяржавы і Каталіцкай Царквы, нагнятае міжканфесійную варожасць.
 
 
Леанід Гуляка 22 студзеня заявіў, што некаторыя ксяндзы з Польшчы спрабуюць займацца ў Беларусі палітыкай, кіраўніцтва Рымска-каталіцкай царквы не зацікаўлена ў падрыхтоўцы мясцовых кадраў. Чыноўнік таксама раскрытыкаваў Каталіцкі Касцёл за няправільную, паводле яго слоў, спробу стварэння тэалагічнай акадэміі.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!