Катаванні ў Беларусі: пытанні і адказы

Сёння завяршаецца Тыдзень супраць катаванняў, які сёлета ўпершыню праводзіўся ў Беларусі. Прававая ініцыятыва прапануе праверыць, наколькі рэалістычныя вашыя ўяўленні аб катаваннях і сітуацыі з імі ў Беларусі.


1. Што такое «Сатрас»?


Удары адкрытай далонню па патыліцы
Удары дубінкай
Збіццё ў баксёрскіх пальчатках

Амаль заўсёды рукі затрыманага папярэдне скоўваюць за спінай. Гэта дазваляе аператыўніку суправаджаць допыт серыяй важкіх падпатыльнікаў. Удары адкрытай далонню па патыліцы затрыманага паўтараюцца з розніцай у некалькі секунд. Галоўная мэта – надламіць ахвяру маральна.


2. Супрацоўнікі Упраўлення па барацьбе з тэрарызмам затрымалі супольніка тэрарыста. Ён ведае, калі ў метро будзе здзейснены тэракт. Яго моцна збілі, каб даведацца, на якой станцыі і калі менавіта адбудзецца выбух. Тэракт быў прадухілены. Ці маглі супрацоўнікі Упраўлення катаваць затрыманага ў гэтым выпадку?

Так
Не

Права не падвяргацца катаванням з'яўляецца абсалютным правам чалавека, якое нельга парушаць ні пры якіх абставінах.


3. Што такое «Расцяжка»?

Фізічнае практыкаванне
Катаванне, пры якім чалавек каля сцяны максімальна расстаўляе ногі і ў такім становішчы стаіць некалькі гадзін
Катаванне, пры якім чалавека падвешваюць і расцягваюць ногі ў розныя бакі

Від катавання, пры якім чалавек максімальна шырока расстаўляе ногі – патрабаваную шырыню забяспечваюць удары гумовай дубінкі па ўнутраным боку сцягна. І прыціскаецца цемечкам да сцяны, падняўшы над сабой рукі.


4. У метро чалавек у алкагольным ап'яненні чапляўся да людзей, катаўся на поручні эскалатара, а пры спробе затрымання супрацоўнікамі міліцыі аказаў супраціў і разбіў нос аднаму з іх. У адказ супрацоўнікі міліцыі ўчатырох, спрабуючы абезрухоміць хлопца, душылі яго, ставячы калена на кадык, і пасля фіксацыі некалькі разоў моцна ўдарылі кулаком у твар. Ці суразмернай была ўжытая фізічная сіла?

Так
Не

У адпаведнасці з ч.3 арт. 26 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» ва ўсіх выпадках, калі пазбегнуць прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі немагчыма, супрацоўнік органаў унутраных спраў абавязаны імкнуцца прычыніць найменшую шкоду жыццю, здароўю, гонару, годнасці і маёмасці грамадзян. Мэтанакіраванае збіццё ўжо зафіксаванага чалавека з'яўляецца катаваннямі.


5. У гонар якой птушачкі называецца катаванне, пры якім ногі і рукі зводзяцца за спінай ахвяры і скоўваюцца паміж сабой?

Арляня
Ластаўка
Верабей

Вядома ж, гэта знакамітая «Ластаўка».


6. У Брэсцкай вобласці 20 красавіка 2019 года міліцыя разагнала сустрэчу анархістаў. Пазней адзін з затрыманых распавёў, што ў аддзяленні міліцыі яго акуналі галавой ва ўнітаз. Ці можна гэта дзеянне расцэньваць як катаванні?

Так. Гэта катаванне
Не, гэта працоўныя моманты ў працы міліцыі з падазраванымі злачынцамі

Вядома, гэта катаванне. Усе мы памятаем кадр з фільма «Вялікі Лебоўскi», калі рабаўнікі такім чынам выбівалі з галоўнага героя інфармацыю, дзе знаходзяцца грошы. Катаванне называецца «Вадалаз», пры ім затрыманаму або вязню скоўваюць рукі за спіной, ставяць на карачкі перад унітазам або вядром з бруднай вадой. Адзін кат апускае галаву чалавека ў ваду, заціскаючы пры гэтым шыю. Другі можа ў гэты момант біць ахвяру па нырках, калі сустракае супраціў. Як толькі катаваны пачынае задыхацца, яму на некалькі секунд даюць падыхаць і зноў акунаюць у ваду. Катаванне можа працягвацца некалькі гадзін запар.

7. За крадзеж дэзадаранта ў краме ахоўнікі затрымалі дзяўчыну і выклікалі міліцыю. У аддзяленні міліцыі яна адмовілася здаваць адбіткі пальцаў. Міліцыянты заламалі затрыманай рукі і прымусова, з ужываннем сілы, узялі ў яе адбіткі пальцаў. Як лічыце, міліцыянты парушылі правы дзяўчыны?

Не
Так, адбіткі павінны здаваць усе

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі» абавязковай дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі падлягаюць асобы, што здзейснілі адміністрацыйныя правапарушэнні, за якія прадугледжаная адказнасць у выглядзе адміністрацыйнага арышту. Зыходзячы з тэксту можна зрабіць выснову, што дзяўчыну затрымалі за дробны крадзеж (ст.10.5 КаАП). Аднак, чалавек станавіцца «ўчыніўшым правапарушэнне» толькі пасля вынясення пастановы судом. Але нават калі чалавек падлягае абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі і адмаўляецца ад яе, то супрацоўнікі міліцыі не павінны ўжываць гвалт.


8. Па падазрэнні ў крадзяжы труб з аб'екта быў затрыманы прараб. Каб высветліць, як адбыўся крадзеж, следчыя збівалі прараба пластыкавымі бутэлькамі з вадой па галаве, апраналі на галаву цэлафанавы пакет і перакрывалі дыханне. У выніку затрыманы прызнаўся ў здзяйсненні крадзяжу. Ці павінен суд прыпыніць разгляд справы да завяршэння праверкі па фактах катаванняў?

Павінен
Не павінен

Праваабаронцы не раз адзначалі, што неабходна ўнесці змяненні ў КПК, каб суд прыпыняў разгляд справы, калі абвінавачаны заяўляе, што яго катавалі. Суд павінен дачакацца вынікаў праверкі, і толькі калі скаргі абвінавачанага не пацвердзіліся – працягваць разгляд справы. Гэтая пазіцыя была нават ўключана ў так званы Нацплан па правах чалавека. Вярхоўны Суд сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі вывучыў пытанне і паведаміў, што мэтазгоднасць карэкціроўкі ў цяперашні час не бачыцца.

9. Якая назва ў катаваняі з цэлафанавым пакетам з папярэдняга пытання?

«Удаўка»
«Слонік»
 «Крама»

Адзіны інструмент гэтага катавання – поліэтыленавы пакет, які ёсць на касах у любой краме. Ахвяру садзяць на крэсла і абезрухомліваюць. На галаву накідваюць пакет, утрымліваючы за ручкі ў раёне шыі.

10. Напярэдадні Новага года двое ўчастковых з Магілёва збілі затрыманага Станіслава А. і згвалцілі дубінкай прама ў апорным пункце. Што перш за ўсё павінен быў зрабіць Станіслаў?

Далажыць начальству апорнага пункта
Сфатаграфаваць сляды катаванняў

У першую чаргу чалавек, які сутыкнуўся з катаваннямі ў аддзяленні міліцыі, павінен сфатаграфаваць сляды катаванняў, паказаць знаёмым і расказаць, пры якіх абставінах атрыманыя гэтыя траўмы. Затым трэба ісці ў мясцовае аддзяленне Следчага камітэта, напісаць заяву аб катаваннях і прасіць выдаць накіраванне на судова-медыцынскую экспертызу. Адразу ж звярніцеся ў СМІ і сацсеткі, абвясціце пра гэты выпадак. Менавіта абвяшчэнне выпадкаў катаванняў дазваляе не «замяць» гэтую справу і трымаць на кантролі грамадскасці.

Вы можаце параўнаць вашыя вынікі з адказамі іншых беларусаў у рамках даследавання «Вымярэнне талерантнасці беларусаў да дзяржаўнага гвалту».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: