Казакевіч: У Беларусі зарэгістравана 2,5 тысячы злачынстваў, звязаных з пратэснай актыўнасцю

Больш за 2,5 тысячы злачынстваў, звязаных з пратэснай актыўнасцю, адзначана ў Беларусі са жніўня 2020 года. Пра гэта намеснік міністра ўнутраных спраў начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч расказаў у інтэрв'ю на тэлеканале «Беларусь 1».
Паводле слоў Казакевіча, гаворка ідзе не толькі пра масавыя беспарадкі, але і пра наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, хуліганства, абразы, паклёп, пагрозы і іншыя злачынствы. У больш за 800 выпадкаў ужо ўстаноўленыя датычныя да іх.

Намеснік міністра заявіў, што ў дачыненні да міліцыянтаў, вайскоўцаў унутраных войскаў МУС здзейснена больш за тысячу супрацьпраўных дзеянняў. Пры гэтым большасць (70%) — з выкарыстаннем інтэрнэту. Нярэдка гэта звязана з выказанымі там абразамі, пагрозамі ў адрас супрацоўнікаў, іх блізкіх, з паклёпам.

Казакевіч таксама апісаў сацыяльны партрэт такога «зламысніка». Паводле яго словах, гэта непрацуючы мужчына ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, альбо той, хто працуе на нізкааплатнай пасадзе і такім чынам выказвае сваю грамадзянскую пазіцыю.

Паводле minsknews.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: