КДБ Беларусі: Падпал будынку ДАІ ў Мазыры — акт тэрарызму

Падпал будынку ДАІ ў Мазыры кваліфікаваны як акт тэрарызму, паведаміў у эфіры Беларусь 1 начальнік аддзелу следчага упраўлення КДБ Беларусі Канстанцін Бычак.
Фота СК

Фота СК


«Уначы 28 кастрычніка ў Мазыры ўчынены падпал будынку аддзелу ДАІ Мазырскага РАУС. Гэтыя дзеянні кваліфікаваныя паводле часткі 1 артыкула 289 Крымінальнага кодэксу — акт тэрарызму. Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя для далейшага расследавання ва упраўленне Камітэту дзяржаўнай бяспекі па Гомельскай вобласці. КДБ сумесна з іншымі праваахоўнымі органамі ажыццяўляе пошук датычных», — сказаў Бычак, якога цытуе ў сераду дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

Надзвычайнае здарэнне адбылося мінулай ноччу. Па версіі следства, невядомы падышоў з тыльнага боку да адміністрацыйнага будынка ДАІ Мазырскага РАУС, разбіў шкло акна на першым паверсе і кінуў унутр памяшкання бутэльку з запальваючай вадкасцю. Згарэў кабінет.

Зараз следчыя вывучаюць запісы з камер відэаназірання і ўстанаўліваюць датычных да здарэння.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: