КДБ: Сцяпан Пуціла і Раман Пратасевіч — у спісе тэрарыстаў

КДБ Беларусі ўнёс Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча ў спіс тэрарыстаў, паведамляе meduza.io.



Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ўнёс заснавальніка найпапулярных тэлеграм-каналаў Сцяпана Пуцілу і былога галоўнага рэдактара выданняў Рамана Пратасевіча ў спіс фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, паведамляе са спасылкай на КДБ РБ.

Агулам у спіс складаецца з 726 прозвішчаў. Пуціла і Пратасевіч — адзіныя ў ім грамадзяне Беларусі адзначае Sputnik Беларусь.

Раней Следчы камітэт Беларусі прад'явіў Пуцілу і Пратасевічу абвінавачванне ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску і развязванні сацыяльнай варожасці да прадстаўнікоў улады і міліцыі. А самі тэлеграм-каналы і іх лагатып прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі на тэрыторыі Беларусі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: