КДБ затрымала яшчэ аднаго страйкоўца з «Азота»

З'явілася інфармацыя пра затрыманне яшчэ аднаго работніка "Гродна-Азот". 

Гэта Шэлест Сяргей, апаратчык цэха "Аміяк-3", які восенню 2020 года прыняў удзел у страйку.

Паведамляецца, што зараз ён затрыманы і знаходзіцца ў Мінску ў СІЗА КДБ.

Гэта не адзінае затрыманне на "Гродна Азот". Па словах старшыні Першаснай арганізацыі незалежнага прафсаюза ААТ "Гродна Азот" Андрэя Ханевіча, учора затрымалі яго намесніка Валянціна Цераневіча, а сёння яго жонку прама з працы забралі для нейкіх следчых дзеянняў.

Таксама напярэдадні затрымалі двух членаў стачкама Андрэя Пагерыла і Уладзіміра Жураўко. Яны застаюцца пад вартай.

Сёння днём у стачкаме пацвердзілі інфармацыю аб затрыманні яшчэ некалькіх азотаўцаў. Гэта майстар па рамонце абсталявання цэха "Аміяк-3" Рыгор Рубан, майстар змены цэха "Аміяк-3" Дзмітрый Ілюшчанка і машыніст помпавых установак цэха "Карбамід-2", які пайшоў у стачку, Аляксей Сідар.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: