КХП-БНФ падала заяўку на Дзяды

Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя – БНФ падала заяўку на правядзенне мемарыяльных мерапрыемстваў на Дзяды.
Фота Аляксандра Лібертада

Фота Аляксандра Лібертада

КХП-БНФ падала заяўку ў Мінгарвыканкам і Мінскі аблвыканкам на правядзенне традыцыйных мемарыяльных мерапрыемстваў на Дзяды 3 лістапада. Як паведамляюць заяўнікі, плануецца правядзенне шэсця і мітынга ў традыцыйным фармаце.


Чытайце таксама: Дзяды. Неацэннае 30-годдзе


У Беларусі Дзяды — дзень памінання продкаў, карані якога палягаюць у язычніцтве. Палітычны фармат гэты дзень набыў 30 кастрычніка 1988 года, калі ўпершыню адбылося шэсце ў Курапаты. Такім чынам дзень памінання продкаў прыяднаўся да дня памяці ахвяр савецкіх рэспрэсій. У той дзень каля Усходніх могілак міліцыя зладзіла брутальны разгон удзельнікаў акцыі, але не здолела спыніць шэсце да ўрочышча.


Чытйце таксама: «Мы ішлі ствараць незалежную Беларусь»


Летась шэсце на Дзяды ў Мінску прайшло ў трыццаты раз. Ужо традыцыйна ўдзельнікі збіраюцца ля Мінскага гадзіннікавага заводу блізу станцыі метро «Парк Чалюскінцаў», і пешкі рушаць са сцягамі, крыжамі і кветкамі ва ўрочышча Курапаты, дзе адбываецца жалобны мітынг. 



Глядзіце таксама: «Дзяды»—2018: выніковы фота- і відэарэпартаж

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!