КХП-БНФ: Улады імкнуцца знішчыць сляды генацыду 1930-40-х гадоў

Улады імкнуцца знішчыць сляды генацыду 1930-40-х гадоў, гаворыцца ў заяве старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Зянона Пазьняка, якую зачытаў на мітынгу ў Лошыцкім яры 4 лістапада адказны сакратар партыі Алесь Чахольскі.
Фота Аляксандра Корсакава, TUT.BY

Фота Аляксандра Корсакава, TUT.BY

Пазьняк назваў лёс Беларусі трагічным. Паводле яго слоў, на сённяшнім мерапрыемстве актывісты партыі «ўспамінаюць у першую чаргу тых, хто бязвінна загінуў ад рук маскоўскіх акупантаў», піша tut.by са спасылкай на БелаПАН.

Ён адзначыў, што найбольш масавыя расстрэлы адбываліся ў 1937 годзе. «Прывозілі і забівалі кожны дзень. Па маіх разліках, тут забілі каля 10 тысяч чалавек. Улетку 1988 года, калі вяліся археалагічныя раскопкі і эксгумацыя ў Курапатах, месца расстрэлу ў Лошыцы было засыпана грунтам», — адзначыў кіраўнік КХП-БНФ.

Палітык заклікаў памятаць падзеі ў Лошыцкім яры, паблізу якога ў бліжэйшы час улады могуць пабудаваць офісны будынак. «Трэба арганізаваць штодзённае назіранне за гэтым месцам і памятным знакам. Камунізм не вернецца. Фашызм не пройдзе. Ніколі не забудзем аб генацыдзе. Зберажом памяць», — гаворыцца ў заяве Пазьняка.

У акцыі прынялі ўдзел каля 50 чалавек. Яна пачалася з шэсця ад будынка Мінскага гарадскога палаца культуры, удзельнікі якога прайшлі да Лошыцкага яра з бел-чырвона-белымі сцягамі, расцяжкамі «Расія — гэта вайна» і «Дзяды».

За падзеямі назіралі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Акцыя дазволена сталічнымі ўладамі ў поўным аб'ёме.

Па дадзеных гісторыкаў, у 1930-х гадах у Лошыцкім яры знаходзілася так званая Белая дача — месца размяшчэння спецкаманда НКВД, куды дастаўлялі арыштаваных ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Тут жа іх расстрэльвалі.

Шэсце і мітынг у Лошыцкім яры КХП-БНФ традыцыйна праводзіць праз тыдзень пасля акцыі ў Курапатах. У гэтым годзе яна адбылася 28 кастрычніка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Люстэрка
  • 2018-11-05 00:59:44
НКВДшныя каты і іх ахвяры:
Фота супрацоўнікаў Слуцкага аддзелу ГПУ (НКВД): http://www.foto-memorial.org/index?page=2
Прозвішчы расстраляных жыхароў Слуцкага района: http://base.memo.ru/person/list?params=H4sIAAAAAAAAA6tWysksy8xLL8hJTE5VslKKKTUwMTIEkcZJINLEGEyagUUSlXSUclNz84syE3OUrPJKc3J0lFIrUpNLSzLz85SsSopKU2sBFgyMIlEAAAA%2C Частка з іх забіта ў Слуцку, частка вывезена і расстраляна ў Менску і Ленінградзе.