КХП-БНФ запрашае на Дзяды ў Лошыцу

Традыцыйныя мемарыяльныя шэсце і мітынг у Лошыцы да Крыжа на магілах беларусаў-ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, адбудзецца 10 лістапада. 
Мітынг у Лошыцы ў 2016 годзе. Фота Алеся Кіркевіча

Мітынг у Лошыцы ў 2016 годзе. Фота Алеся Кіркевіча

12.00 – збор удзельнікаў каля ДУ Мінскага гарадскога палаца культуры (вул. Маякоўскага, 129).
12.30 – 13.00 – шэсце да месца расстрэлаў і пахаванняў.
13.00 – 15.00 – мітынг у Лошыцы, каля Крыжа.

Акцыю ладзіць Кансэрватыўна-Хрысціянская Партыя – БНФ. Шэсце і мітынг дазволены Мінгарвыканкамам.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!