«Кібер-партызаны» прапанавалі асаблівую версію Telegram для Android з абаронай на выпадак затрымання

«Кібер-партызаны» заклікаюць усталёўваць гэткую вэрсію Telegram толькі з іхнага каналу.
У гэтай версіі пры наборы няправільнага пін-коду аўтаматычна выдаляюцца загадзя выбраныя каналы і чаты, а загадзя выбраным кантактам высылаецца SOS-паведамленне (атрымальнік зможа дадаткова выдаліць непажаданую інфармацыю на прыладзе карыстальніка). У астатнім — гэта звычайны Telegram.

Зыходны код праграмы адкрыты, любы можа праверыць яго на адсутнасць чагосьці шкоднага. Але «Кібер-партызаны» заклікаюць усталёўваць гэткую вэрсію Telegram толькі з іхнага каналу: зламыснікі могуць распаўсюджваць apk-файлы са шкоднымі праграмамі пад выглядам «абароненага Telegram».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: