Кіберпартызаны павалілі афіцыйныя сайты дзяржаўных ВНУ?

Афіцыйныя сайты БНТУ, БДУ і БДУІР — цяпер недаступныя. Пры спробе адкрыць іх з'яўляюцца паведамленні пра памылкі. 

У дзень пачатку суда па "студэнцкай справе" перасталі адкрывацца афіцыйныя сайты буйнейшых ВНУ Беларусі. Як паведамляе 42.tut.by, праблему з адкрыццём рэсурсаў заўважылі ў 13:30. 

Адказнасць за гэта на сябе ўзялі кіберпартызаны. "Мала таго, што кіраўніцтва ВНУ ніяк не пракаментавала затрыманні і не зрабіла ніякіх спробаў вызваліць сваіх падапечных, але і былі не рэдкія выпадкі, калі адміністрацыя сама выклікала пеўняў у пагонах супраць студэнцкіх выступаў», — заўважаюць кіберпартызаны. Таксама кіберпартызаны абураныя затрыманнямі людзей, якія сёння прыйшлі да Дома правасуддзя падтрымаць фігурантаў «справы студэнтаў».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: