Кіёск «Табакерка» зноў усталявалі з парушэннем

У Мінску ўсталявалі кіёск «Табакерка» у межах першага кола, што рабіць забаронена. Пра гэта паведамляюць у телеграм-канале «МотолькоПомоги» са спасылкай на пост Валянціна Болтача ў твітэры.
Фота Валянціна Болтача

Фота Валянціна Болтача

Нагадаем, «Табакеркі» па ўсёй краіне ўсталёўвае падкантрольная бізнэсмэну Аляксею Алексіну кампанія «Энергія-ОІЛ». Для сталіцы ж вяртанне кіёскаў на вуліцы было балючым. Але ўказ кіраўніка краіны ёсць указ. Таму Мінгарвыканкам хоць і пайшоў на ўстаноўку шапікаў, але паставіў кампаніі «Энергія-ОІЛ» некалькі ўмоў. Як мінімум, кіёскі «Табакерка» забаронена размяшчаць ўнутры гарадскога ядра, межы якога праходзяць па Талстога, Машэрава, Казлова, Захарава і Аранскай.

Гэтага правіла прытрымліваліся да нядаўняга часу, пакуль днямі не паставілі «Табакерку» каля будынкаў завода «Гарызонт» на Куйбышава, 22. Гэта — у межах гарадскога ядра (першага кола).


Адзначым, што «Табакеркі» таксама Мінгарвыканкам забараняе ўсталёўваць каля школ і бальніц, але часам і гэта правіла не выконваецца. Справа ў тым, што гэтая забарона па сутнасці ніяк фармальна не прапісана. Няма ні рашэння Мінгарвыканкама, ні іншага заканадаўчага акту з гэтай нагоды.

Нагадаем, «Энергія-ОІЛ» рэалізуе інвестпраект па стварэнню недзяржаўнай сеткі па гандлі тытунёвымі вырабамі, таму па ўсёй краіне і з'яўляюцца «Табакеркі». У рэгіёнах працэс ідзе яшчэ з канца 2018 года.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: