Кіраўнік «Белкнігі»: сярод самых прадаваных у Беларусі кніг — «Рэвалюцыя» і «1984»

Кіраўнік «Белкнігі» Аляксандр Вашкевіч у інтэрв'ю расійскай «Литературной газете» назваў топ-10 самых прадаваных кніг у нашай краіне.
Паводле яго слоў, першыя два месцы займаюць кнігі Надзеі Жукавай. «Трэцяя пазіцыя — твор Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя» на беларускай мове, — расказвае Вашкевіч. — ...Чацвёртая — Оруэл «1984».

На 5-6 месцах два творы Уладзіміра Караткевіча — «Каласы пад сярпом тваім» і «Дзікае паляванне караля Стаха». У першай дзясятцы беларускамоўныя казкі, якія выйшлі ў прыватным выдавецтве «Янушкевіч».

«Дадаў бы яшчэ да гэтага спісу кнігі Быкава, Адамовіча, Мележа, Алексіевіч, — працягвае кіраўнік «Белкнігі». — Мы ў гэтай табелі аб рангах ніяк не ацэньваем ні талент аўтара, ні змест твора або яго годнасць. У нас пакупнік галасуе рублём».

Паводле «Еўрарадыё».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: