Кіраўнік БПЦ заклікаў маліцца за Беларусь ва ўсіх храмах кожную нядзелю

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы епіскап Веньямін звярнуўся з просьбай узнесці 6 верасня ва ўсіх храмах і манастырах краіны саборную малітву за Беларусь, паведамяле «Свабода».

 

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы Веньямін

Веньямін прапанаваў праводзіць саборную малітву кожную нядзелю да часу, «пакуль зноў не вернецца ў нашу Айчыну спакой і мір.

6 верасня патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узвядзе ў сан мітрапаліта епіскапа Мінскага і Заслаўскага Веньяміна, новага экзарха ўсяе Беларусі. Адпаведная багаслужба пройдзе ў Маскве

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: