Кіраўнік Дэпартамента Дзяржстандарту затрыманы за сістэматычныя «адкаты»

Аператыўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС правяло аперацыю па затрыманні начальніка аднаго з дэпартаментаў дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Як паведаміла прэс-служба МУС, аператыўная распрацоўка буйнога чыноўніка Дзяржстандарту вялася ўжо даўно. У ГУБАЗіК МУС мелася інфармацыя, што кіраўнік дэпартамента бярэ "адкаты", дапамагаючы вырашаць "кантрактныя пытанні". Інфармацыя даволі хутка пацвердзілася.

Аперацыя па затрыманні чыноўніка была праведзена ў два этапы. Спачатку пры атрыманні 20 тыс. даляраў быў затрыманы пасярэднік, які потым і вывеў на патрэбнага чалавека. Цікава таксама, што пасярэднік таксама раней займаў высокую пасаду ў Дзяржаўным камітэце па стандартызацыі.

Пазней таксама высветлілася, што затрыманы кіраўнік Дэпартамента Дзяржстандарту са жніўня 2013 года па студзень 2015 года атрымаў ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый у якасці хабараў 35 тыс. даляраў, 30 млн недамінаваных рублёў, а таксама іншыя матэрыяльныя каштоўнасці. Падзяка перадавалася за выдачу дазволаў на вытворчасць будаўніча-мантажных работ і вырашэнне іншых пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю чыноўніка.

Па ўказаных фактах Следчы камітэт ужо распачаў сем крымінальных спраў. У чыноўніка таксама арыштавана грошай і рознай маёмасці на суму больш за паўмільёна даляраў. Толькі кватэры ў яго ўласнасці быў чатыры.

Мяркуючы па тым, што ў паведамленні МУС гаворыцца пра рашэнне пытанняў у галіне будаўніцтва, то гаворка аожа ісці аб дэпартаменце кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржстандарта, які з 2015 года ўзначальвае Сяргей Бабко.


Паводле realty.ej.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: