Кіраўнік Дзяржкамваенпрама: санкцыі прымусілі мабілізавацца

Адказваючы на пытанне пра ўплыў заходніх санкцый, Кіраўнік Дзяржкамваенпрама Пантус сказаў, што на сёння гэта самае актуальнае пытанне і адзначыў, што арганізацыі Дзяржкамваенпрама і абароннага сектара эканомікі ў цэлым «гістарычна знаходзяцца пад санкцыямі».
Гэта прагучала ў эфіры YouTube-канала «Галоўны. Тур».

«Мы памятаем і ведаем, што дагэтуль у дачыненні да Рэспублікі Беларусь дзейнічае эмбарга на пастаўку прадукцыі падвойнага прызначэння і ПВН. Таму, так, санкцыі на пачатковым этапе цягам пэўнага часу ўмоўна паўплывалі на працу абароннага сектара эканомікі. Але сказаць, што гэта было нешта крытычнае не ўяўляецца магчымым. Як я ўжо адзначыў, мы пастаянна знаходзімся ўмоўна ў санкцыях. Так, прыйшлося мабілізаваць пэўныя намаганні, мы вельмі дэталёва прааналізавалі тыя патэнцыйныя рызыкі і праблемы, якія могуць з гэтым паўстаць, адпаведны план распрацавалі. І трэба адзначыць, урад вельмі сур'ёзна дапамагае на сённяшні момант па гэтым пытанні», — сказаў ён.

Пры гэтым кіраўнік Дзяржкамваенпрама запэўніў, што санкцыйная палітыка ў цэлым не паўплывае на механізмы, якія існуюць са стратэгічнымі партнёрамі, сярод якіх назваў Расею і Кітай. Паводле яго слоў, у сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з гэтымі краінамі вядзецца выразная і сур'ёзная праца.

«Літаральна нядаўна мы парафіравалі праграму па ВТС да 2025 года з Расійскай Федэрацыяй. У першай дэкадзе кастрычніка ў горадзе Гродна, дарэчы, адбудзецца чарговая міжурадавая камісія па ВТС з Расійскай Федэрацыяй. То бок, праца вядзецца на сталай аснове, нейкіх глабальных рызык на сённяшні момант няма», — паведаміў ён.

Разам з гэтым кіраўнік Дзяржкамваенпрама адзначыў, што сітуацыя прымусіла мабілізавацца.

«Але так, вядома ж, прымушае нас гэта мабілізаваць намаганні, заняцца... мы да гэтага займаліся пытаннямі імпартазамяшчэння — на сённяшні момант гэтае пытанне яшчэ больш актуальнае. Таму вось літаральна па гэтым годзе па планах нашым парадку 30–32 мільёна даляраў мы працамі, паслугамі і асобнымі рэчамі замесцім тое, што мы калісьці набывалі, умоўна, у нашых партнёраў. На наступны год у нас план да 72 мільёнаў. Гэта значыць, праца ў гэтым плане арганізавана і, як учора адзначыў мой калега, міністр прамысловасці, пастараемся вас здзіўляць», — запэўніў ён.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: