
Кіраўнік Федэрацыі хакея Фінляндыі: У Беларусі не павінны праводзіцца матчы
- Грамадства
- 11-01-2021
Кіраўнік Федэрацыі хакея Фінляндыі Хары Нумела адказаў на пытанне аб магчымым байкоце чэмпіянату свету-2021, які павінен адбыцца ў Мінску і Рызе.

— Ці магчымы байкот з боку Фінляндыі?
— Мы не выключаем ніякіх варыянтаў. Мы будзем ацэньваць сітуацыю пасля рашэнняў ІІХФ. Мы лічым, што гульні варта перанесці ў іншае месца і гуляць з неабходнымі рашэннямі па забеспячэнні бяспекі здароўя. Я думаю, што чатыры паўночныя краіны (Фінляндыя, Швецыя, Нарвегія і Данія — заўв.) дзейнічаюць на адным фронце.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!