«Сінія камізэлькі — гэта не мішэнь!» Журналісты выйшлі на акцыю пратэста

Увечары 3 верасня каля 50 журналістаў сабраліся ля будынку Міністэрства ўнутраных спраў. Журналісты хацелі сустрэцца з кіраўніком ведамства Юрыем Караевым.​

«Прэса — гэта святое», — на адным з плакатаў напісаная цытата міністра Караева.​

Журналісты падышлі з расцяжкамі з партрэтамі затрыманых да ўваходу, але з будынка выйшлі міліцыянты і папрасілі перайсці на іншы бок вуліцы. 

Юрый Караеў так і не выйшаў да журналістаў. Замест гэтага міліцыянты прапанавалі запісацца на прыём і абскардзіць затрыманне калегаў праз пракуратуру (і журналісты кажуць, што абавязкова зробяць гэта).

Каля 18:17 ля будынку Міністэрства ўнутраных спраў невядомыя затрымалі і звезлі фотакарэспандэнта TUT.BY Змітра Брушко. Ён знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУС, дзе ўтрымліваліся раней затрыманыя журналісты. 


Журналісты сталі ў Ланцуг салідарнасці на Раманаўскай слабадзе.

Пасля гэтага калона журналістаў рушыла да Міністэрства інфармацыі на праспект Незалежнасці.




Ужо амаль двое сутак прайшло ад моманту затрымання журналістаў Надзеі Калінінай, Аляксея Суднікава (TUT.BY), Святаслава Зоркага, Мікіты Недаверкава, Марыі Элешэвіч («Комсомольская правда»), Андрэя Шаўлюгі (БелаПАН). Цяпер яны знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна.

Паводле www.svaboda.org, tut.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: