Кіраўнік МУС: Латыпаў планаваў развеяць ядахімікаты на баявыя парадкі АМАПу і ўнутраных войскаў

Міністр унутраных спраў Юрый Караеў у эфіры «Беларусь 1» заявіў, што затрыманы жыхар "двара Пераменаў" Сцяпан Латыпаў мае дачыненне да карупцыйных злачынстваў. Акрамя таго, ён нібыта планаваў атруціць сілавікоў ядахімікатамі. 


— Пастаўка тых самых ядахімікатаў, сродкаў абароны раслін, са спробамі хабараў. Дарэчы, мы іх усе дакажам, — заявіў Караеў.

Паводле яго слоў "сядзеў бы ён (Латыпаў) ціха, можа, не прыцягнуў да сябе ўвагу".

Кіраўнік МУС таксама заявіў, што Латыпаў "планаваў развеяць ядахімікаты з якой-небудзь высоткі на баявыя парадкі АМАПу і ўнутраных войскаў".

— Выдатна, мабыць, пры гэтым усведамляў, што распыленне патрапіць не толькі на нашых (сілавікоў), а і на ўсіх грамадзян. А яму таго і трэба, каб і той, і іншы бок максімальна раззлаваліся, экстрэмісцку сябе павялі і тыя, і іншыя. Вось ён чаго і дамагаўся. Глыбока яму напляваць на людзей нашых. Ну, будзе адказваць, — заявіў Караеў.

Нагадаем, Сцяпана Латыпава затрымалі 15 верасня, як паведамляў тады адвакат, па падазрэнні па арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі). Пазней аказалася: мужчыну яшчэ падазраюць у намеры ўжыць яд супраць сілавікоў. Пра гэта паведамілі па тэлебачанні. Нібыта Латыпаў хацеў выкарыстаць для гэтага дыфасфін і "прэпараты першага класа небяспекі, якія змяшчаюць яд дыфасфін». Паводле версіі міліцыі, Сцяпан Латыпаў выношваў план апрацаваць ядамі зямельныя ўчасткі і дачы міліцыянтаў, развеяць падчас акцыі рэчыва каля супрацоўнікаў АМАПу і ўнутраных войскаў.

Праваабаронцы прызналі Сцяпана Латыпава палітычным зняволеным.


Паводле news.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: