Кіраўнік НАН: у Беларусі стварылі прататып вакцыны ад каронавіруса

У Беларусі стварылі прататып Айчыннай вакцыны ад каронавіруса. Пра гэта заявіў кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў у эфіры тэлеканала «Беларусь-1». Паводле яго слоў, навукоўцы плануюць, што ў наступным годзе ўдасца перадаць распрацоўку для ўсеагульнай вакцынацыі.
— Прататып вакцыны створаны. Яе па-іншаму называюць кандыдацкая вакцына. У навуковых лабараторыях яна створана. Цяпер застаецца яе праверыць — сказаў Уладзімір Гусакоў.

Ён удакладніў, што цяпер трэба правесці даклінічныя і клінічныя выпрабаванні.

Спадзяемся, што ў наступным годзе перададзім для ўсеагульнай вакцынацыі. Прапрацоўваюцца пытанні вытворчасці нашай вакцыны. Але ў прынцыпе мы з гэтым заданнем справіліся, — заявіў Уладзімір Гусакоў. — Больш за тое, мы ствараем цяпер цэнтр вірусалогіі. Вакцына — гэта толькі адзін прадукт. Мы не ведаем, што будзе ў будучыні. Гэты вірус будзе мутаваць або з'явяцца больш жорсткія, такія агрэсіўныя розныя штамы, віды віруса. Мы ствараем матэрыяльную базу і кадры адначасова, каб мы былі гатовыя да распрацоўкі найноўшых вакцын ў выпадку небяспекі ў вельмі непрацяглы час.


Паводле zerkalo.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: