Кіраўнік праўладнага Саюза журналістаў Крывашыеў унесены ва ўкраінскую базу «Міратворац»

Прозвішча кіраўніка праўладнага Беларускага саюза журналістаў Андрэя Крывашэева з'явілася ва ўкраінскай базе «Міратворац», паведамляе «Свабода».
Фота eurasia.film

Фота eurasia.film

Як напісана на сайце, ён унесены ў базу за антыўкраінскую прапаганду, распаўсюд «крамлёўскай» прапаганды і ўдзел у актах гуманітарнай агрэсіі супраць Украіны.

«Міратворац» — недзяржаўная арганізацыя, якая публікуе прозвішчы людзей, чыя дзейнасць, паводле стваральнікаў сайта, мае прыкметы злачынстваў супраць Украіны.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: