Кіраўнік СК: апошнія вынікі экспертыз пацвярджаюць версію самагубства супрацоўніка ДАІ

Апошнія экспертныя заключэнні пацвярджаюць версію самагубства супрацоўніка ДАІ пад Магілёвам, паведаміў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч.
«Версію пра самагубства не здымаем з колькасці прыярытэтных. Больш за тое, апошнімі днямі атрыманы яшчэ цэлы шэраг заключэнняў экспертыз, які умацоўвае нас у нашай пазіцыі, што менавіта так і адбылося», — цытуе Наскевіч БЕЛТА.

Разам з гэтым адпрацоўваюцца некалькі версій. «Калі пацвердзіцца версія пра самагубства, справа будзе спынена за адсутнасцю складу злачынства, — дадаў Іван Наскевіч, — Як толькі стала вядома пра гібель супрацоўніка ДАІ, імгненна была створана вялікая аператыўна-следчая група. Накіроўваліся лепшыя супрацоўнікі, у тым ліку з цэнтральнага апарата. Першапачаткова працавалі па раскрыцці сур'ёзнага наўмыснага забойства. На другі дзень стала зразумела, асабліва пасля вывучэння відэа, ўстанаўлення людзей, якія яго падвозілі, што мае месца самагубства».

Не так даўно маці, бацька і дзяўчына загінулага Яўгена Патаповіча заявілі, што не вераць у версію Следчага камітэта пра суіцыд. Блізкія настойвалі на правядзенні эксгумацыі цела і незалежнай экспертызы.

Афіцыйная версія таго, што адбылося, агучаная раней і пацверджаная сёння СК, — суіцыд. Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што версія самагубства супрацоўніка ДАІ атрымала вычарпальнае пацверджанне.

«Факты пацвярджаюць афіцыйную версію, — раней паведамляла Onliner Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта. — Калі прыйдуць вынікі ўсіх экспертыз, мы дадаткова пракамэнтуем тое, што адбылося. Пра красавіцкую спробу суіцыду блізкія людзі (якія выступілі ў прыведзеных вышэй інтэрв'ю) ведалі, хоць і не ўсё. Было падрыхтавана некалькі развітальных паведамленняў, з розным зместам: блізкім сваякам — адно, дзяўчыне — іншае, калегам — трэцяе. Усе яны далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы. Зыходзячы з іх, мы можам казаць і аб магчымых матывах».


Паводле onliner.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: