Кіраўнік ВПС і СПА распавёў, што асабіста кіраваў знішчэннем БЧБ-шарыкаў

Камандуючы ВПС і войскамі СПА Ігар Голуб налічыў тры «правакацыі» ў паветранай прасторы са жніўня мінулага года. Пра гэта ён заявіў у эфіры СТБ. Усе «правакацыі» ўдалося прадухіліць.
Фота з адкрытых крыніц

Фота з адкрытых крыніц

«За перыяд з 9 жніўня 2020 года ў паветранай прасторы было каля трох рэальных правакацый, якія нам удалося прадухіліць», — сказаў ён.

Першай «правакацыяй» ён назваў запуск бел-чырвона-белых шарыкаў і сцяга. Паводле слоў Голуба, ён выдатна бачыў, як яна плануецца. Камандуючы асабіста назіраў абстаноўку з каманднага пункта.

«Я ў гэты час знаходзіўся на цэнтральным камандным пункце і назіраў гэтую абстаноўку ў паветры. Шарыкі — гэта быў ужо акт адчаю таго, што яны не змаглі зрабіць тое, што яны планавалі зрабіць. Таму запусцілі гэты, гэта маё меркаванне, фашысцкі сцяг бчбшны, запусцілі на гэтых шарах. Правакацыі з выкарыстаннем такіх шароў і сцягоў актыўна прымяняюцца за гэты год у многіх рэгіёнах, не толькі Рэспублікі Беларусь. Праціўнікі шукаюць дзіркі», — сказаў генерал.

Падрабязнасці дзвюх іншых «правакацый» у эфіры СТБ камандуючы не паведаміў. Разам з тым, ён распавёў, што ў мінулым годзе была створана цэлая групоўка ў паветры. А палёт стратэгічнага бамбавіка уздоўж межаў быў не проста дэманстрацыяй, а з'яўляўся часткай вучэння.


reform.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: