Кіраўнікі МЗС Брытаніі і Канады пра ператрусы: Неадкладна спыніце кампанію гвалту

Кіраўнікі МЗС Вялікабрытаніі і Канады выступілі з сумеснай заявай, асудзіўшы рэпрэсіі супраць беларускай грамадзянскай супольнасці.
Учарашнія ператрусы праваабарончых арганізацый і незалежных журналістаў па ўсёй Беларусі падчас мэтанакіраваных рэйдаў беларускіх улад проста жудасныя. Гэта чарговы ўціск грамадзянскай супольнасці і свабод у краіне, якая сутыкнулася з надзвычайным прыгнётам з боку рэжыму Лукашэнкі.

За апошнія паўгода мы сталі сведкамі таго, як гэтыя мужныя людзі і арганізацыі доблесна імкнуліся абараніць правы чалавека беларускага народа і прыцягнуць рэжым да адказнасці. За гэтыя простыя дзеянні яны падвяргаліся пастаянным нападкам, — адзначылі Дамінік Рааб і Марк Гарно.

Яны нагадалі, што ў лістападзе мінулага года за сваю самаадданую і прафесійную працу «Беларуская асацыяцыя журналістаў» атрымала першую канадска-брытанскую прэмію ў галіне свабоды СМІ.

—Нашы ўрады сумесна заклікаюць беларускія ўлады неадкладна спыніць кампанію гвалту і пераследу журналістаў, праваабаронцаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Раней мы рэагавалі на гэтыя грубыя парушэнні правоў чалавека санкцыямі, накіраванымі супраць тых, хто нясе прамую адказнасць, уключаючы самога Лукашэнку, і працягваем падтрымліваць працу па выкананні рэкамендацый, якія змяшчаюцца ў дакладзе «маскоўскага механізму» Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Народ Беларусі мае права сапраўдна і усеабдымна вызначаць сваю ўласную будучыню і мець магчымасць рабіць гэта, не асцерагаючыся неабгрунтаваных затрыманняў ці гвалту, — адзначаецца ў заяве.

Нагадаем, 16 лютага прайшлі масавыя ператрусы ў журналістаў і праваабаронцаў у розных гарадах, а таксама ў офісах БАЖ, пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра «Вясна» і незалежнага прафсаюза РЭП. Як паведамілі ў Следчым камітэце, ператрусы праходзяць «з мэтай ўстанаўлення абставінаў фінансавання пратэснай дзейнасці».

Як заявілі ў МУС, ператрусы прайшлі ў арганізацыях, якія «не проста аказвалі дапамогу, а, выступаючы замежнымі агентамі, арганізоўвалі і фінансавалі пратэсты пад прыкрыццём праваабарончай дзейнасці».

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: