Кіраўніка Слонімшчыны злавілі за стырном нападпітку?

Блогер NEXTA паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што Генадзя Хоміча і ягоную жонку затрымлівалі за кіраванне аўтамабілем нападпітку. МУС пакуль ніяк не пракаментаваў здарэнне.
Згодна з NEXTA, спачатку супрацоўнікі спецпадраздзялення ДПС «Страла» затрымалі жонку чыноўніка. Калі ж яна патэлефанавала Генадзю Хомічу і той паехаў яе вызваляць, то і сам быў затрыманы, бо таксама знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Інцыдэнт адбыўся тыдзень таму, дадае Белсат.

Па інфармацыі блогера, Хоміча мусіць звольніць з пасады кіраўніка райвыканкаму пасля Дня беларускга пісьменства ў Слоніме, што пройдзе ў верасні. Акрамя таго, гэта ўжо не першы раз, калі яго затрымліваюць за стырном п'яным, аднак папярэдні раз ходу справе вырашылі не даваць — кажа NEXTA.

Паводле t.me/nexta_tv

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!