Кірмаш RADA MARKEТ пройдзе ў Брэсце

RADA MARKEТ — кірмаш арганізацый і ініцыятыў, дзе кожны жадаючы мае магчымасць атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення. Сёлета ён пройдзе ў Брэсце 27 кастрычніка

katephoto.by

Гасцей маркета запрашаюць паўдзельнічаць у варкшопах, паслухаць пра дзейнасць мясцовых і мінскіх арганізацый і ініцыятыў, наведаць адукацыйныя лекцыі і варкшопы на самыя розныя тэмы — ад экалогіі да гендара.

На паралельнай пляцоўцы Жывая Бібліятэка запрашае разбурыць стэрэатыпы, пазнаёміцца і пагутарыць з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі дыскрымінаваных груп.

Час правядзення мерапрыемстваў: 12:00 - 17:00. Уваход вольны і без папярэдняй рэгістрацыі.

Падрбязную інфармацыю можна атрымаць з суполак падзеі ў сацыяльных сетках:

падзея ў Facebook: https://www.facebook.com/events/250446025620021/

падзея ў VK: https://vk.com/event172378331

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: