Кіроўца аўтобуса Ecolines збіў аператара Свабоднага тэатра

Здарэнне адбылося ў Кіеве. Кіроўца не пусціў пасажыра ў аўтобус, парваў квіток і з'ехаў.
vandrouki.by

vandrouki.by

Як паведаміў у сваім фэйсбуку рэжысёр Свабоднага тэатра Мікалай Халезін, падчас пасадкі ў аўтобус Ecolines па маршруце Кіеў-Мінск узнік канфлікт паміж кіроўцам і аператарам Мікалаем Купрычам. Прычынай канфлікту стала відэакамера Мікалая, якая не спадабалася кіроўцу. Апошні парваў Мікалаю квіток, пасля чаго разбіў камеру, збіў Мікалая і з'ехаў. Мікалай Купрыч напісаў заяву ў кіеўскай паліцыі.

Беларуская грамадскасць не ўпершыню шакаваная паводзінамі супрацоўнікаў фірмы Ecolines . У каментарах людзі ўзгадваюць іншыя выпадкі непрыемных здарэнняў з аўтобусамі і кіроўцамі

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-11-11 12:17:42
Ну, як я зразумеў, не паўсюль у Свеце шчэ ведаюць пра знакаміты беларускі Cвабодны тэатр. Чым ён знакаміты? Тым што ўсе астатния тэатры несвабодныя. Што датычыцца камеры, якую разбіў вадзіла. Шкада камеру. Але на маю думку, менавіта яна вінаватая ў тым, што не спытала ў вадзілы дазволу ці можа яго здымаць ці не. За дэмакратычныя свабоды трэ плаціць. Разбітай галавой і разбітай камерай. Хаця дзеянні вадзілы я таксама не ўхваляю. Але канфлікт справакаваў не вадзіла, а кінааператар вельмі свабоднага, вельмі вядомага ва ўсім дэмакратычным свеце, беларускага Свабоднага тэатра.

Дарэчы ці быў на камеры лэйбл "Свабодны тэатр". Свабодны ад Беларусі і беларускага народа.
  • Anatol Starkou
  • 2018-11-11 18:48:31
На фб форуме НЧ Імярэк напісаў: "Анатоль, мне падаецца, вы не разумееце значэння слоў, якія выкарыстоўваеце. Дэмакратыя гэта не пра тое, каб біць камеры і твары, нават калі вас нехта здымае, нават калі без дазволу," - і я адказаў беларускаму чалавеку:

Дзякуючы вам даведаўся, што ня ведаю, што такое дэмакратыя. Каротка ТРЫ асабіста мае азначэнні тэрміну дэмакратыя: (1) Демократия - это буквы Д, Е, М, О, К, Р, А, Т, И, Я, поставленные рядом без запятых. (2) Демократия – это говно, определение которого известный англичанин У.Ч. лучше всех размазал по учебникам госуправления, и не только там. (3) Демократия - это власть подконтрольная народу. В последнем я немножко фантаст. Правда? Подробнее о демократии в моей статье здесь:
https://starkou.livejournal.com/2016/09/23/
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: