Кіроўца «Рэмаўтадара» кажа, што мусіў звольніцца, бо адмоўся вывозіць кветкі з плошчы Пераменаў

Мінулая нядзеля выдалася драматычнай. На плошчы Пераменаў тысячы людзей прыйшлі да мемарыяла памяці Рамана Бандарэнкі. У той жа вечар яго разабралі і вывезлі сілавікі ды супрацоўнікамі камунальных службаў. Сярод іх павінен быў аказацца і Уладзімір Бейшэр, кіроўца УП «Рэмаўтадар Цэнтральнага раёна». Аднак ён адмовіўся, распавядае onliner.by.

19 лістапада ў працоўнай кніжцы Уладзіміра Бейшэра з'явіўся запіс: звольнены па пагадненні бакоў. Мужчына сцвярджае, яго прымусілі напісаць заяву пра сыход па ўласным жаданні. На прадпрыемстве запэўніваюць, што гэта не так, і звальненне — цалкам ініцыятыва былога работніка.

Уладзіміру Бейшэру 53 гады. У 1986 годзе ён служыў у Чарнобылі і цяпер атрымлівае невялікую пенсію ў 300 рублёў як ахвяра Чарнобыля. Уладзімір амаль усё жыццё працуе кіроўцам: спачатку на інкасатарскай машыне, потым на “хуткай” А пяць гадоў таму ўладкаваўся ў «Рэмаўтадар» Цэнтральнага раёна. Ён працуе і на самазвале, і на ўборачнай тэхнікі.

 15 лістапада ў восем вечара Уладзімір, як звычайна, заступіў на начное дзяжурства. Да нечаканых выездаў ён прывык. Але той дзень, распавядае ён, быў асаблівым:

— Прыйшоў майстар змены, сказаў: «Патрэбны кіроўца, каб адвезці рабочых на плошчу Пераменаў — прыбраць кветкі. Загад дырэктара». Ён спытаў, ці ёсць у каго жаданне паехаць. Але добраахвотнікаў не знайшлося. Далей размова набыла загадны лад. Я адмовіўся ехаць, мой калега таксама. Пачаўся гармідар. У выніку за руль сеў брыгадзір, які не павінен гэтым займацца. Працу людзі выканалі.

На наступны дзень Уладзіміра і яшчэ аднаго кіроўцы тэрмінова выклікаў дырэктар.

— Дырэктар хацеў даведацца, чаму мы адмовіліся ехаць на плошчу Пераменаў. Асабіста мне не дазваляе вера збіраць з Народнага мемарыяла кветкі, абразы, лампады, фатаграфіі і вывозіць іх кудысьці. Я праваслаўны чалавек. Мой калега адказаў, што жыве ў тым раёне, баіцца, што яго суседзі пазнаюць. Тады начальнік прапанаваў два варыянты: альбо мы паміж сабой вырашаем, хто піша заяву па ўласным жаданні, альбо пішам абодва. Я вырашыў звольніцца сам, каб іншага чалавека пакінулі. Я сабе працу хутчэй знайду, а ён — ужо немалады.

 

«Адмовіць яму ў звальненні не мелі права»

Намеснік дырэктара УП «Рэмаўтадар Цэнтральнага раёна» па прававой, кадравай і ідэалагічнай працы Аляксандр Палянкоў пракаментаваў журналістам звальненне кіроўцы так: “Чалавек прыйшоў, напісаў заяву і сышоў. У пачатку тыдня, можа быць, у аўторак. Звычайны работнік, ніякіх нараканняў на яго не было. Па яго ўласным жаданні мы яго і звольнілі. Адмовіць яму ў звальненні не мелі права: ён пенсіянер”.

Цяпер Уладзімір шукае новую працу. Мужчына даглядае хворую маці: ёй 86 гадоў, яна інвалід II групы. Разам з ёй і жыве.

 Паводле onliner.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: