Класны кіраўнік «мае сумневы адноснага сямейнага дабрабыту»

Дырэктар Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка атрымала паведамленне ад класнай кіраўніцы сына, у якім напісана, што настаўнік сумняваецца ў сямейным дабрабыце 14-гадовага Міхаіла, таксама ў педагога «паўсталі сумневы ў тым, што дзіця атрымлівае медыцынскую дапамогу», паведамяле TUT.BY
Сям

Сям'я Вялічка. 2018 год. Фота: hrodna.life
Читать полностью: https://news.tut.by/society/700599.html

Падлетак зараз хварэе і знаходзіцца на даведцы. Таксама педагог абяцае паведаміць ва "усе школьныя службы і адміністрацыю школы". Гэтае паведамленне гарадзенка звязвае са сваёй грамадзянскай пазіцыяй. У адміністрацыі школы абяцаюць разабрацца ў сітуацыі.

Міхаіл вучыцца ў 9-м класе Гродзенскай сярэдняй школы № 39. У мінулую нядзелю Вольга Вялічка атрымала паведамленне ад класнай кіраўніцы сына Трацяк Рыты Антонаўны тое самае паведамленне, дзе напісана:

"Ваша паводзіны як законнага прадстаўніка навучэнца ашаламляльна адрозніваецца ад паводзінаў абсалютнай большасці бацькоў, з якімі мне даводзілася працаваць. У мяне паўсталі сумневы ў тым, што дзіця атрымлівае медыцынскую дапамогу. Заўтра (у панядзелак, 14 верасня) я ўведамлю ўсе школьныя службы і адміністрацыю школы пра тое, што маю сумневы адноснага сямейнага дабрабыту Міхаіла».

Вольга Вялічка такому паведамленню ад класнай кіраўніцы здзівілася. Яна распавядае, што яе старэйшы сын хадзіў у новым навучальным годзе на вучобу ўсяго тры дні, а потым захварэў.

— Цяпер дзіця на даведцы. Настаўнік пыталася, калі Міша вернецца на вучобу, але я не ведаю, калі гэта дакладна адбудзецца. Мы планавалі, што ў аўторак, але лекар у панядзелак адправіла яго зноў здаваць аналізы — і падоўжыла даведку. Таму я спачатку здзівілася пытанню, а потым і пагрозам, — распавядае Вольга.

Такое паведамленне атрымала Вольга. Фота з асабістага архіва

— Канфліктаў у школе ў нас не было. Перад гэтым навучальным годам я папрасіла, каб мае дзеці навучаліся на беларускай мове, нам распрацавалі план. Потым я спытала, хто з настаўнікаў быў у выбарчых камісіях, на гэтае пытанне мне не адказалі. Я папрасіла тады пагаварыць з кожным з педагогаў, якія будуць навучаць маіх дзяцей — каб у нас не было рознагалоссяў з нагоды навучальнага працэсу. Не больш таго. І вось ужо дзве суботы я прыходжу ў школу і гутару з настаўнікамі. Усё мірна і нармальна. Да гэтага, калі была пандэмія каранавіруса, мы з мужам прынялі рашэнне часова перавесці дзяцей на вучобу ў школу ў вёску. Усю чацвёртую чвэрць яны вучыліся там. У верасні вярнуліся ў горад — распавядае Вольга. — Паведамленне ад класнага кіраўніка было адпраўлена мне ў мінулую нядзелю. Пры гэтым спачатку настаўнік спытала, ці прыйдзе Міша ў школу, а праз 20 хвілін прыйшло другое паведамленне — ужо з пагрозай. Але усё гэта я ўбачыла ў панядзелак. Настаўнік нам не тэлефанавала.

Гарадзенка кажа, што прачытаць паведамленне адразу не змагла, бо была занятая — у хоспісе, дырэктарам якога яна з'яўляецца, у той час памірала дзіця.

Жанчына патэлефанавала ў школу, каб даведацца, што наогул адбываецца, але ў навучальнай установе аб сітуацыі нічога не ведалі.

— Потым, праўда, сказалі, што выканкам запытваў звесткі аб маёй сям'і. Мне хаваць няма чаго, я добрая і адказная маці, і ў сям'і ўсё ў парадку. Дзеці апранутыя, абутыя, да школы падрыхтаваны і ні ў чым не маюць патрэбы. Мы выхоўваем іх так, каб яны разумелі слова, ніякіх пакаранняў. Муж ператэлефанаваў настаўніцы, каб даведацца, чаму яна вырашыла, што Міхаіл знаходзіцца ў небяспечным становішчы, а наша сям'я — няшчасная. Яна сказала, літаральна: "па адчуваннях". Можна прыйсці да нас дадому і паглядзець, як мы жывем, пагаварыць з дзіцем - ён ужо дарослы і ўсё разумее, спытаць яго, як яму жывецца ў нашай "няшчаснай" сям'і, а не кіравацца нейкімі адчуваннямі, — кажа Вольга.

Вольга займае актыўную грамадзянскую пазіцыю — і менавіта яна, лічыць жанчына, можа быць адной з прычын такога паведамлення ад настаўніка.

— Атрымліваецца, справа ў грамадзянскай пазіцыі? Я далучаюся да тых людзей, якія асуджаюць гвалт і прымяненне насілле ў дачыненні да беларусаў. Я працягваю настойваць: не можа быць ніякага апраўдання прымянення сілы супраць мірных дэманстрантаў і немагчыма зразумець поўную бяздзейнасць улады ў адносінах да міліцыі, якая цяпер творыць што захоча. Мяне абурае, што цяпер вакол маёй сям'і разгортваецца такая сітуацыя толькі таму, што мы, бацькі, маем адрозную ад дзеючай улады пазіцыю, — кажа Вольга.

Класная кіраўнік Міхаіла ад размовы з журналістам TUT.BY адмовілася: "я нічога распавядаць не буду".

У адміністрацыі школы TUT.BY паабяцалі разабрацца ў сітуацыі, якая склалася.

Сям'я рыхтуе афіцыйны запыт у школу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: