
Марш у Кобрыне 30 жніўня. Фота Марата Гаравога
У сваёй скарзе ад 24 жніўня ў пракуратуру Кобрынскага раёну Ігар адзначае, што ніхто з супрацоўнікаў РАУС яму не прадставіўся, не патлумачыў падставаў для затрыманьня, спадару Ігару не дазволілі пазнаёміцца з пратаколам аб другім затрыманні і прымусілі яго падпісаць пад пагрозай прымянення фізічнай сілы.

Збіты Ігар Місіюк
Аднак да гэтай пары Ігар Місіюк, які зараз працуе будаўніком у Польшчы, адказу на сваю скаргу не атрымаў.
Разам з тым, пастановай суддзі Брэсцкага абласногу суду Ніны Герасімук ад 23 верасня прысуд суддзі Алеся Бабаскіна адменены і справа Ігара Місіюка накіравана на перагляд у той жа суд іншаму суддзі.

У залі суду 8 кастрычніка
Спадар Сяргей разам з жонкай Маргарытай сем гадоў запар працуюць ў Маскве. Мужчына — па прафесіі, а жонка — адміністратарам рэстарану.

Маргарыта і Сяргей Андрэенкавы
Яе муж дадаў, што з кожным годам сітуацыя з працаўладкаваннем і заробкамі ў іхным родным Кобрыне становіцца ўсё больш складанай. “І мы не жадаем сваім дзецям і ўнукам такога жыцця, калі чалавек проста не мае мажлівасці займацца любай справай і атрымліваць прыстойны заробак. Таму і на тварах людзей замест усмешкі крыўда, заклапочанасць і адасобленасць”, — заявіў Сяргей Андрэенкаў.

Ілля Волкаў з маці Ганнай Аляксееўнай
Пасля атрыманя прафесійнай адукацыі Ілля працаваў ў дзіцячым садку, служыў ва ўнутраных войсках. Зараз часова беспрацоўны. Палітыкай пачаў цікавіцца пад час акцыяў восенню 2017 году супраць дэкрэту аб дармаедах. Тады юнак выйшаў на цэнтральны пляц гораду, бо быў абураны сітуацыяй абсурду, калі чалавек ня можа знайсці працу і за гэта яшчэ павінен плаціць штраф. У цяперашніх акцыях пратэсту стаў удзельнічаць пасля таго, як даведаўся пра жорсткі разгон мірных грамадзянаў і гвалт сілавікоў.
За ўдзел у маршах 13 і 27 верасня пастановамі суду ад 5 і 8 кастрычіка Ілля Волкаў быў аштрафаваны агулам на 30 базавых велічынь (суддзі Аляксей Кміта і Таццяна Каберская). Прычым амаль тыдзень спадар Ілля быў зняволены ў Ізалятары часовага ўтрымання.
Але хлопец не шкадуе пра свой удзел у акцыях пратэсту, бо выходзіць на маршы згодна сваёй грамадзянскай пазіцыі, ад якой ня жадае адмаўляцца.

4 кастрычніка.Кобрын
Апроч таго, 2 кастрычніка суддзя Ала Богнат аштрафавала на 10 базавы велічынь шматдзетнага бацьку Сяргея Хабарава, у сям’і якога выхоўваюцца чацвёра дзяцей. Мужчына быў пакараны за ўдзел у маршы 15 верасня разам з сваім непаўнагадовым дзіцём. Прычым двое сутак да суду спадар Сяргей быў зняволены ў Ізалятары часовага ўтрымання.
Пад час сённяшняга маршу пратэсту ў Кобрыне быў затрыманы шэраг грамадзянаў, некаторыя знаходзяцца ў Ізалятары часовага ўтрымання. Сярод затрыманых – Кацярына Ануфрыюк, Юлія Рафаловіч — дзіцячая доктарка, Александрына Шаляпіна — працуе на фабрыцы лялек “Палессе”, Рыгор Ігнацюк — беспрацоўны, Васіль Куцэвіч і Алесь Папоў — падпалкоўнік запасу.
Нягледзячы на рэпрэсіі, кабрынчане працягваюць мірна пратэставаць, аб чым сведчаць здымкі ў гэтай публікацыі


