Колькасць палітвязняў пераваліла за 200. У Беларусі прызнаныя палітвязнямі яшчэ 31 чалавек

Адпаведная заява апублікаваная на сайце spring96.org. Усяго праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі ўжо 204 чалавекі.


Згодна з заявай ад 27 студзеня 2021 года статус палітвязня цяпер маюць:

  • Аляксандр Бабіч, (асуджаны на тры з падовай гады пазбаўлення волі па арт. 363 КК)
  • Міхаіл Шабалюк, (асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па арт. 363 КК )
  • Аляксандр Французаў, (асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
  • Яўген Петрачэнка, (асуджаны на тры з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
  • Ілля Лабацэвіч, (асуджаны на паўтары гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
  • Алег Яфрэменка, (асуджаны на чатыры з паловай гады пазбаўлення волі па арт.364 КК)
  • Дзмітрый Кулакоў, (асуджаны да трох з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу па арт. 364 і 369 КК)
  • Уладзіслаў Макавецкі, (асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
  • Аляксандр Кірыленка, (асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
  • Ягор Храменя, (асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
  • Уладзімір Шустаў, (асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
  • Антон Лакішык, (асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
  • Павел Манкіненка, (асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
  • Арцём Такарчук, (асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
  • Яўген Чарвінскі, (асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
  • Ілля Фрэнь, (асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
  • Ілля Туркоў, (асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па арт.364 і 342 КК)
  • Глеб Гатоўка, (асуджаны на чатыры гады пазбаўленян волі па арт. 363, 364, 342, 435 КК)
  • Анатоль Хіневіч, (асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення воді па арт. 364 КК)
  • Віктар Акцістаў, (асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
  • Дзмітрый Галко, (асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
  • Аляксандр Захарэвіч, (асуджаны на два гады пазбаўлення волі паарт. 364 КК)
  • Андрэй Караленя, (асуджаны на два гады пазбаўлення волі па арт. 363 КК)
  • Арцём Паўлечка, (асуджаны на тры гады пазбаўленян волі па арт. 364, 342 КК)
  • Яўген Каліноўскі, (асуджаны на чатырох гады пазбаўленян волі па арт. 364, 342 КК)
  • Сяргей Рымша, (асуджаны да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі па арт. 364, 342 КК)
  • Вітольд Ашурак, (асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі па арт. 342, 364 КК)
  • Раман Караневіч, (асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
  • Алег Фамін, (асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
  • Аляксандр Губейка, (асуджаны на два гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
  • Віктар Барушка (асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па п.5 ч. 2 арт. 147 КК)

Яны прызнаныя палітвязнямі у сувязі з вынясеннем судамі прысудаў па крымінальных справах па артыкулах 363, 364, 366 КК. Яны датычацца абвінавачванняў ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў, супраціве з выкарыстаннем гвалту супрацоўніку МУС і іншым службовым асобам пры выкананні імі службовых абавязкаў.

У заяве чарговым разам адзначаецца, што мірныя сходы павінны знаходзіцца пад абаронай дзяржавы, і міліцыя не павінна гвалтоўна іх спыняць. Праваабаронцы мяркуюць, што непрапарцыйна жорсткія дзеянні міліцыі нельга разглядаць як законную дзейнасць па ахове парадку. Дзеянні «ў адказ» яны лічаць неабходным разглядаць зыходзячы з цяжару нанесенай шкоды, намеру і абароны ад неправамерных дзеянняў.

Спасылаючыся на Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны зняволены», праваабаронцы падкрэсліваюць, што справакаванае зыходным непрапарцыйным выкарыстаннем фізічнай сілы і спецсродкаў гвалт пры адсутнасці намеру нанесці шкоду дае падставы разглядаць гэтых людзей у якасці палітвязняў.

У заяве таксама гаворыцца аб непрапарцыйна жорсткіх правапарушэнні рашэннях судоў па параўнанні з прысудамі, якія выносяцца па такіх жа катэгорыям спраў па-за палітычным кантэкстам. Адзначаецца, што частка судоў праходзіла ў закрытым рэжыме.

Праваабаронцы лічаць пераслед у дачыненні да пералічаных асоб палітычна матываваным. Яны патрабуюць для іх неадкладнага перагляду прынятых у іх дачыненні да мер, справядлівага судовага разбору і вызвалення іх з-пад варты з ужываннем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: