Колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 801

Праваабарончая супольнасьць Беларусі паведаміла пра прызнанне палітычнымі зняволенымі яшчэ 73 чалавек. Усе яны — фігуранты «справы Зельцэра». Заяву супольнасці апублікаваў сайт праваабарончага цэнтра «Вясна».

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева


З 29 верасня па 1 кастрычніка ў розных гарадах Беларусі прайшлі масавыя затрыманні людзей, якія пакідалі каментары ў інтэрнэце з нагоды гібелі Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ.

Следчы камітэт паведаміў, што па гэтай справе затрыманы 136 чалавек. У дачыненні да іх распачатыя крымінальныя справы паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 130 КК («Распальваньне сацыяльнай варожасці»).

Такім чынам агульная колькасьць палітычных зняволеных Беларусі на гэты момант павялічылася да 801.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: