Колькасць памерлых ад COVID-19 у Беларусі перавысіла 2000 чалавек

Пасля двух дзён зніжэння дынаміка захворвання COVID-19 у Беларусі зноў вырасла. У першую чаргу яна звязаная з павелічэннем колькасці тэстаў.


Сёння Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб выяўленні 1311 новых пацыентаў з COVID-19 пры 18 451 тэсце. Колькасць аналізаў амаль удвая большая, чым паведамлялася напярэдадні, піша REFORM.by.

Усяго ў Беларусі дыягназ ужо быў пастаўлены 290 447 пацыентам, а колькасць тэстаў перавысіла 4,93 млн.

Выпісаныя за суткі 1316 чалавек, а ўсяго ачунялі 280 766 пацыентаў.

Пандэмія ўзяла чарговую мяжу. З яе пачатку ў краіне памерлі 2002 пацыента з каронавіруснай інфекцыяй, у тым ліку дзевяць за апошнія суткі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: