Колькасць выпадкаў заражэння каронавірусам перавысіла 1500 за суткі

Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у Беларусі на раніцу 26 лістапада 2020 года вырасла да 130012 чалавек. Колькасць смерцяў ад COVID-19 павялічылася на 9 да 1128 чалавек.


За апошнія суткі колькасць тых, што заразіліся, вырасла на 1563 чалавека (5,67% ад пратэставаных за суткі), перадае АФН.

У Беларусі на 25 лістапада зарэгістраваныя 130012 чалавек са станоўчым тэстам на каронавірус. Ачунялі і выпісаныя 108769 (+1317) пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1128 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй, гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя РБ.

Па звестках ведамства, у Беларусі праведзены 3158352 (+30174) тэстаў на каронавірус.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: