Колькі ў Беларусі каштуе любоў да роднай мовы?

Суды працягваюць разглядаць адміністрацыйная справы ўдзельнікаў збору подпісаў у падтрымку беларускай мовы і адкрыццё нацыянальнага ўніверсітэта, які праходзіў у Мінску і некаторых гарадах 21 лютага і ў наступныя дні.

Позву ў суд Савецкага раёна Мінска на 14 гадзін 29 сакавіка атрымала Аляксандра Патапава. Таксама ў гэтым жа судзе і ў гэты ж час прызначаны разгляд справы Вольгі Маёравай. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт. 23.34 КаАП.

На гэты час вядома, што штрафы за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы атрымалі Павел Пакаповіч (двойчы за 2 пікеты агулам 100 базавых), Наста Гусева (15 базавых), Ягор Сергіенка (50 базавых), Зміцер Дашкевіч (40 базавых), Дзяніс Мандзік (25 базавых), Ганна Смілевіч (15 базавых).

Пратаколы ў дачыненні да яшчэ двух зборшчыкаў подпісаў — Эдуарда Пальчыса і Рамана Ганчарова — суды адправілі на дапрацоўку.

Такім чынам, агульная сума штрафаў па стане на 28 сакавіка складае 245 базавых велічынь, альбо 2 500 еўра.

Нагадаем, збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы распачаўся ў Мінску і некаторых гарадах Беларусі 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы. 27 лютага лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч перадаў у Міністэрства адукацыі больш за 2 тысячы подпісаў.

 spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: