Комік Джон Олівер, дзякуючы ініцыятыве з мішкамі, сабраў на падтрымку Беларусі больш за 250 тысяч еўра

Дзякуючы амерыканскаму коміку Джону Оліверу, які не толькі прысвяціў сваю перадачу Беларусі, але і заклікаў дапамагчы краіне, за дзень сабраныя больш за 250 тысяч еўра, паведамляе «Еўрарадыё».

10 тысяч мішак, якіх ён заклікаў купляць, разабралі за 12 гадзін. Цяпер кожны ахвотны можа зрабіць просты ўнёсак.

Грошы будуць накіраваныя беларускім праваабаронцам і незалежным СМІ.

Вядучы шоў «Last Week Tonight» на тэлеканале HBO Джон Олівер прысвяціў свой новы выпуск сітуацыі ў Беларусі.

Олівер распавёў пра рэпрэсіі, катаванні і палітычныя забойствы ў Беларусі. Комік пакпіў з Аляксандра Лукашэнкі за яго адмову небяспекі каранавірусу, прысуды за выяўленне «плюшавага дэсанту» ў 2012 годзе. Некалькі хвілінаў перадачы Олівер прысвяціў прычосцы Лукашэнкі і забароне фатаграфаваць яго з некаторых ракурсаў.

Выпуск перадачы Олівера на Youtube сабраў ужо больш за 2 мільёны праглядаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: