«Вясна» абвясціла конкурс мастацкіх работ для месцаў несвабоды

Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае конкурс мастацкіх работ зняволеных папраўчых устаноў і іншых месцаў несвабоды.
Фота ілюстрацыйнае: Крыніца: FOR.kg

Фота ілюстрацыйнае: Крыніца: FOR.kg



Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца зняволеныя папраўчых устаноў і іншых месцаў несвабоды — ЛПП, устаноў адукацыі і аховы здароўя закрытага тыпу.

Конкурс мае выключна некамерцыйны характар ​​выкарыстання перададзеных работ; перададзеныя работы аўтарам, як правіла*, не вяртаюцца.

Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў:

— 14 студзеня — абвяшчэнне конкурсу;

— да 2 красавіка — збор працаў на конкурс;

— 15 красавіка — адкрыццё выставы перададзеных работ і абвяшчэнне пераможцы конкурсу.

Работы будуць выстаўленыя з 15 красавіка на працягу як мінімум аднаго месяца ў памяшканні кансультацыйна-інфармацыйнай установы па папулярызацыі прававой культуры «Тэрыторыя правоў»; выстава будзе адкрыта для бясплатнага наведвання. У далейшым работы, якія паступілі на конкурс, будуць выкарыстаныя ў выставах, арганізатарам або суарганізатарам якіх будзе з'яўляцца ПЦ «Вясна» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за мяжой.

Працы могуць быць выкананы ў любой тэхніцы выяўленчага мастацтва, у любым памеры і па любой тэматыцы.

Да прац можа прыкладацца тлумачальны тэкст ці тэкст-разважанне, або гісторыя аўтара.

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца творы, якія парушаюць нормы маралі або права, якія распальваюць нянавісць або варожасць па якой-небудзь прыкмеце, а таксама заклікаюць да гвалтоўных дзеянняў.

Пераможцаў конкурсу вызначае журы. Тром пераможцам прысуджаюцца два прызы па 100 рублёў і галоўны прыз — 200 рублёў.

Прызы пералічваюцца на рахунак пераможцаў паштовым пераводам.

Звяртацца на адрас: 220012, г. Мінск, вул. Мяржынскага, 8 - 26. ПЦ «Вясна».

Тэлефон для даведак: (017) 394 63 11.

*Са згоды арганізатара, на конкурс можа быць перададзена праца на ўмовах зваротнасці

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!