Копішча і Гродна: дзе сёлета адкрываюцца беларускамоўныя класы

З беларускамоўнай адукацыяй у сучаснай Беларусі шмат праблем, але дзе-нідзе адзначаецца рух наперад.

Так, у новай школе каля Новай Баравой набіраюць беларускамоўны першы клас, паведамляе «Наша Ніва».

У сярэдняй школе №1 вёскі Копішча (гэта літаральна 200 метраў ад края Мінска) адкрываецца першы клас з беларускай мовай навучання. У першую чаргу тут арыентуюца на дзяцей з вёсак Баравая, Дроздава, Копішча, Валяр’янава і пасёлка Сонечны.

Таксама ў польскай школе Гродна адкрыюць першы клас з беларускай моваю навучання, піша «Белсат».

Гаворка пра школу № 36. Усе прадметы ў новым класе будуць выкладацца па-беларуску, разам з тым польская мова будзе вывучацца паглыблена.

Адзначым, што ў Гродне, насельніцтва якога складае 370 тысяч чалавек, няма ніводнай беларускамоўнай школы, а колькасць беларускамоўных класаў вымяраецца адзінкамі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: