Кот Дашкевічаў вярнуўся дахаты

Самы знакаміты кот краіны — дома.


Пра шчаслівае вяртанне ката Леапольда дадому сёння зранку напісала Наста Дашкевіч, жонка моладзевага лідара Змітра Дашкевіча.

Нагадаем, кот таямніча знік чатыры дні таму падчас ператрусу, праведзенага супрацоўнікамі КДБ у кватэры Дашкевічаў. Людзі пачалі жартаваць, што ката змясцілі ў «амерыканку» за арганізацыю масавых беспарадкаў у краіне.

Ката шукалі па ўсім наваколлі, аднак безвынікова. І нарэшце шчаслівая развязка — кот вярнуўся.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Святлана
  • 2017-03-26 11:51:22
Якія слаўныя дзеткі! Не мог Леапольд сысці ад іх.
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: