Кожны чацвёрты падлетак у Беларусі задумваецца пра суіцыд

У 2018-2019 годзе спецыялісты Інстытута бізнесу БДУ правялі даследаванне, падчас якога апыталі 3600 хлопцаў і дзяўчат 14-19 гадоў. Больш чым 25% з іх прызналіся, што задумваліся пра самагубства. Дзяўчат такія думкі наведвалі ў тры разы часцей, чым хлопцаў.
Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com



— Такая статыстыка не з'яўляецца ўнікальнай для нашай краіны, — тлумачыць Вольга Літвінава, галоўны пазаштатны дзіцячы псіхіятр Міністэрства аховы здароўя, намгалоўурача Гарадскога дзіцячага клінічнага псіхіятрычнага дыспансэра. — Калі ўзяць любую літаратуру па суіцыдалогіі, там пазначана: спробы часцей за ўсё здзяйсняюць асобы жаночага полу. Часцей гэтыя суадносіны 1 да 3.

Растлумачыць гэта, кажуць спецыялісты, можна тым, што дзяўчаты больш эмацыйныя, мацней рэагуюць на праблемы ва ўзаемаадносінах. Пры гэтым хлопцы часцей даводзяць пачатае да канца.

Даследаванне Інстытута бізнесу БДУ паказала: сярод прычын, чаму падлеткі хочуць сысці з жыцця, — фізічны і псіхалагічны гвалт, ужыванне алкаголю, дэпрэсія, напружаныя стасункі з бацькам і праблемы ў сям'і.

— Сям'я заўсёды была ў цэнтры ўвагі, — кажа Вольга Літвінава. — Яшчэ ў 1986 годзе ў расійскіх публікацыях яе называлі адной з вядучых прычын, чаму ў падлеткаў ўзнікаюць думкі сысці з жыцця. Калі прааналізаваць звароты, якія паступаюць нам на тэлефоны даверу, то ў асноўным тэлефануюць з-за праблем у сям'і.

У 2015 годзе ў Беларусі зафіксавана 18 выпадкаў суіцыдаў сярод непаўналетніх, у 2016-м — 29, 2017-м — 18, 2018-м — 28.

Паводле news.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: