«Кожны матэрыял, што праўдзіва асвятляе падзеі ў краіне, можа быць абвешчаны экстрэмісцкім». «Лидер-Пресс» спыняе дзейнасць

Выданне «Лидер-Пресс» заявіла, што з 1 кастрычніка 2021 года будзе вымушана канчаткова сысці з медыйнай прасторы.

Салігорскае рэгіянальнае выданне «Лидер-Пресс» заявіла сёння, 23 верасня, што сёння святкуе свой дзень нараджэння апошні раз. І з наступнага месяца спыняе дзейнасць рэдакцыі і канчаткова сыходзіць з медыйнай прасторы.

«Рэдакцыя на працягу 28 гадоў працы даражыла даверам аўдыторыі і вяла з усімі сумленны дыялог аб падзеях і людзях Салігорска, — гаворыцца на сайце «Лидер-Пресс». — Так складваецца, што любы матэрыял, што праўдзіва асвятляе падзеі ў рэгіёне ці краіне, можа быць абвешчаны экстрэмісцкім з усімі вынікаючымі наступствамі. У такой сітуацыі мы не можам рызыкаваць нашымі супрацоўнікамі і вымушаныя спыніць дзейнасць рэдакцыі».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: