Кожны з нас: дзеля будучыні Беларусі маем ведаць і бараніць Курапаты (ВІДЭА)

На месцы, дзе некалі пачалося беларускае Адраджэнне, актыўна развівае свой наступ расійскі Рэнэсанс. Каб актыўна яму супрацьдзейнічаць, кожны з нас мае ведаць, што такое Курапаты. Ад пазіцыі і дзеянняў кожнага з нас залежыць канчатковае скіданне ярма калоніі, росквіт і дабрабыт беларускай Нацыі.
Архіўнае фота расстрэльнай каманды НКУС

Архіўнае фота расстрэльнай каманды НКУС

Прапануем вашай увазе відэа ток-шоў «Кожны з нас» тэлеканалу «Белсат», прысвечанага абароне Народнага мемарыялу Курапаты. Гэтая першая грамадская спроба нацыянальнага дыялогу што да пошукаў шляхоў развязання канфлікту.

У перадачы ўдзельнічаюць аўтар дакументальнага фільму «Дарога на Курапаты» Міхаіл Жданоўскі; археолаг Мікалай Крывальцэвіч, які разам з Зянонам Пазьняком здзяйсняў раскопкі ў Курапатах; вядомы беларускі палітык і публіцыст, лідар Варты абароны Курапатаў Павал Севярынец; протаярэй БПЦ Яўген Грамыка; намесьнік старшыні ЛДБП Алег Гайдукевіч; іншыя беларускія грамадскія актывісты і палітыкі. Журналісцкую супольнасць прадстаўлялі галоўны рэдактар рэспубліканскага выдання «Новы Час» Аксана Колб і аўтар гэтых радкоў, Дзяніс Івашын.

 

Урочышча Курапаты — цэнтральнае мейсца ў Беларусі, дзе савецкія карныя органы НКУС здзяйснялі масавыя расстрэлы мясцовага насельніцтва. Паводле розных ацэнак колькасць забітых тут можа сягаць ад 30 да 250 тысяч чалавек. Гэта, без перабольшвання — найвялікшае мемарыялізаванае сведчанне генацыду беларускага народу і наяўны доказ аднаго з самых жахлівых злачынстваў таталітарных рэжымаў у гісторыі чалавецтва.

 

Праўду пра Курапаты ўпершыню раскрылі ў 1988 годзе археолагі Зянон Пазьняк і Яўген Шмыгалёў у сваім артыкуле ў газеце «Літаратура і Мастацтва», які меў эфект разарванай бомбы. Менавіта з гэтага моманту, з усведамлення маштабаў нацыянальнай катастрофы, значна актывізаваўся беларускі нацыянальна-вызвольны рух, які і спрычыніўся да аднаўлення незалежнасці краіны і ў якасці аднаго з ключавых чыннікаў — да распаду вязніцы народаў — Савецкага Саюзу. Паказальна, што пагадненне пра спыненне існавання СССР было ўхваленае акурат на беларускай зямлі.

 

Усталяванне “Крыжа Пакуты”, мітынг у Курапатах, “Дзяды”, 1989 г. / Радыё Свабода

На працягу трох апошніх дзесяцігоддзяў намаганнямі беларускага народу ў Курапатах створаны Народны мемарыял, які сакралізуе гэтае месца і кадыфікуе памяць пра масавыя рэпрэсіі савецкага рэжыму ў манументальнай форме.

 

Крыжы ў Курапатах. Фота: Дзяніс Івашын

Але акурат у трыццатую гадавіну адкрыцця праўды пра Курапаты побач з расстрэльнымі ямінамі адчыніўся рэстарацыйна-забаўляльны комплекс, дзе адбываюцца гулянкі і запускаюць феерверкі. Ягоны чарнасоценны назоў «Бульбашъ-холл», праз пратэсты зменены на найменне расійскага кулінарнага шоў «Поедем Поедим», адкрыта дэманструе пагарду ды каланіяльную знявагу да беларусаў як Нацыі.

 

Яшчэ ў 2012 годзе паводле прадстаўлення Генпракуратуры і прадпісання Мінкульта РБ у адказ на звароты грамадскіх актывістаў і шматлікія подпісы пад заявамі, будоўля гэтага комплексу была спыненая, прызнаная незаконнай і самавольнай. Дзяржаўныя працэсуальныя дакументы адназначна сведчаць пра самазахоп зямлі, неадпаведнасць праектнай дакументацыі, незаконную будоўлю ў ахоўнай зоне мемарыялу Курапаты і рэкамендуюць прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Аднак рэзалюцыі дзяржаўных органаў застаюцца толькі на паперы, іх ніхто не выконвае. Цалкам мажліва, праз тое, што дзьме досыць моцны вецер з Усходу. Арандатарам амаль 1,2 га зямлі пад забаўляльным комплексам да 2106 г. з’яўляецца СТАА «Белрэстінвэст», што належыць расейскай ТАА «Ренессанс» з Санкт-Пецярбургу. Відавочна пад уплывам лабістаў расійскага капіталу ў Беларусі забаўляльны комплекс выводзяць з межаў ахоўнае зоны мемарыялу і легалізуюць.

На месцы, дзе некалі пачалося беларускае Адраджэнне, актыўна развівае свой наступ расійскі Рэнэсанс. Каб актыўна яму супрацьдзейнічаць, кожны з нас мае ведаць, што такое Курапаты. Ад пазіцыі і дзеянняў кожнага з нас залежыць канчатковае скіданне ярма калоніі, росквіт і дабрабыт беларускай Нацыі.

 

Глядзіце відэа ток-шоў “Кожны з нас” ў беларускай інфапрасторы. Далучайцеся да Варты абароны Курапатаў!

informnapalm.org



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-01 19:01:14
Свабода. 02 чэрвень 2018, 15:47. Артыкул Ганны Соўсь "Зянон Пазьняк: Усё пачалося з Курапатаў". Адказ Пазьняка на пытанне пра публікацыю ў ЛІМе:

"Гэтаму артыкулу папярэднічала пэўная лібэралізацыя савецкага грамадзтва, перш за ўсё ў сфэры інфармацыі. Але адкрыць праўду пра Курапаты на ўзроўні афіцыйнага друку тады было не рэальна. Я рыхтаваўся да гэтага 15 гадоў і выбраў момант перад 19-й канфэрэнцыяй КПСС, калі можна было скарыстаць часовы параліч сыстэмы і паспрабаваць ударыць нечакана."

Бачыце? Праз 30 гадоў пасля адкрыцця першаадкрывальнік успомніў, што адчыніў Курапаты 45 лят таму. Вось што абараняюць змагары ля Курапатаў - байкі свайго б-ч-б ідала.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-01 21:50:23
Інфа для роздуму или мое примечание:

XIX ўсесаюзная канферэнцыя КПСС, аб якой узгадана вышэй, праходзіла ў Маскве з 28 чэрвеня па 1 ліпеня 1988г. То бок праз 47 гадоў пасля XVIII ўсесаюзнай канферэнцыі ВКП(б), якая адбылася незадоўга да пачатку Вялікай Айчыннай вайны (1941-45) і таксама праходзіла ў Маскве з 15 лютага па 20 лютага 1941г.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-01 19:05:18
Як жа Курапаты змог "адчыніць" Зянон Пазьняк яшчэ за 15 гадоў да публікацыі вядомага артыкула пра іх, калі, адпаведна публікацыі ЕўрарадыёFM ад 03.06.18, на тым месцы, якое сёння Курапаты, да 9 мая 1988 першымі правялі раскопкі тры беларускія юнакі, прозвішчы якіх пазначаны ў артыкуле "Курапаты - дарога смерці", и сообщили об этом куда надо. Затым прыехаў чалавек ва ўніформе настаяшчага палкоўніка міліцыі (!), невядомы фатограф Пазьняк і нехта з АН БССР.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-03 00:07:00
Вяду размову пра артыкул Паўла Свярдлова «Позняк ни при чём» ад 03.06.18 на сайце ЕўрарадыёFM.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-01 19:07:51
СМІ: "По разным оценкам, в Куропатах были убиты и захоронены от 30 до 250тыс человек." Зразумелі? Плюс-мінус кіламетр. З гакам. Вось што мы даведаліся за 30 гадоў пасля адкрыцця Курапат. Нічога. Вось дзе лепей папрацавалі б бел-чырвона-белыя змагары-піяршчыкі, каб нарэшце грамадства дакладна ўсё ведала пра Курапаты.

Папрацуй, Дзяніс, з адкрытымі ў інэце крыніцамі ГРУ і ФСБ Расеі, КДБ Беларусі і МІ-6 Англіі, дый адкажы нам на пытанні: Хто спіць вечным сном у Курапатах? Колькі чалавек?
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-01 20:03:43
Мой тэкст на ФБ НЧ
Ніхто не трымаў паперы КДБ? І Сьвяты Зяпон таксама? і нават Быкаў не працаваў з паперамі, які, адпаведна яго кнізе "Доўгая дарога дадому", як дэпутат ВС СССР, прысутнічаў на паседжанні Камітэту, створанага пасля публікацыі, і тым хто прысутнічаў у гэты момант, генерал КДБ паказваў паперы КДБ? Дык НІХТО не бачыў / не трымаў у руках паперы КДБ ці НІХТО НЕ ЗАЙМАЎСЯ паперамі КДБ 30 МІНУЛЫХ ЛЯТ? А адкуль жа тады ўзяўся артыкул 1988, калі не было папер-дакумантаў КДБ? З-за чаго ўзяўся піяр Курапат? З пустога артыкула без дакумантаў, але з успамінамі некаторых грамадзян у ім? Мы грамадзянам паверылі? Так А чаму ж не верым артыкулу на Еўрарадыё.FM, аб якім я ўзгадаў, адпаведна якому Курапаты адчынілі тры хлопца? Дык дзеля чаго быў той піяр змагара Зяпона ў 1988-м? Толькі дзеля стварэння ПАДКАНТРОЛЬНАГА КАНТОРЫ І КАМУНІСТЫЧНАЙ УЛАДЗЕ зяБНФ і каб зяФронт павёў нас да лукашызму, а не да беларускай дэмакратыі. Больш ні для чаго ня быў патрэбен піяр-88 і "адкрыццё Курапат" КДБ
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-01 20:25:59
Ну ты даеш, Новы час. Першая беларуская газета Наша Піва хутчэй пераўтварылася б ў апошнюю беларускую газету, чым надрукавала б мае папярэднія каменты і ў прыватнасці камент з тваёй фэйсбук старонцы ад 2018-10-01 20:03:43, які тут я падаў у сціплым варыянце. Дзякуй Новы час.

Яшчэ, Дзяніс, табе трэ азнаёміцца з артыкулам Вольгі Анціповіч "Статью про Курапаты в 88-м году пропустил цензор" ад 30.05.2013 на сайце "Комсомольскай правды в Беларуси". Даганяеш? 1988. Вакол ненавісны камуністычны рэжым і КДБ у цывільным швэндаюцца па вуліцах і кабінетах, а мелкая дзяржаўная сошка ЦЭНЗАР дазваляе публікацыю артыкула пра Курапаты, каб у грамадстве пачаўся ВЭРХАЛ (слова Васіля Быкава ў яго, згаданай мной вышэй, ксёнжцы).
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-01 20:30:00
Ну ты даеш, Новы час. Першая беларуская газета Наша Піва хутчэй пераўтварылася б у апошнюю беларускую газету, чым надрукавала б мае папярэднія каменты і ў прыватнасці камент з тваёй фэйсбук старонкі ад 2018-10-01 20:03:43, які на тваім сайце я падаў у сціплым варыянце. Дзякуй Новы час.


Яшчэ, Дзяніс, табе трэ азнаёміцца з артыкулам Вольгі Анціповіч "Статью про Курапаты в 88-м году пропустил цензор" ад 30.05.2013 на сайце "Комсомольской правды в Беларуси". Даганяеш? 1988 год. Вакол ненавісны грамадству камуністычны рэжым, дый паміраючы СССР, + кадэбісты ў цывільным швэндаюцца па вуліцах і кабінетах, а мелкая дзяржаўная сошка ЦЭНЗАР дазваляе публікацыю артыкула пра Курапаты, каб у грамадстве пачаўся ВЭРХАЛ (слова Васіля Быкава ў яго, згаданай мной вышэй, ксёнжцы), каб нашае талерантнае грамадства стала на вушы.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-02 21:58:30
Дык адраджэнне замуціў цэнзар?!
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-02 22:03:00
Няўжо адраджэнне замуціў цэнзар?!
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-01 21:12:43
Чаго толькі Кантора не прыдумае, каб надурыць мяне і 9,5млн беларусаў, дзеля стварэння падкантрольнага ўладзе і Канторы зяпонаўскага, а не Беларускага Народнага Фронту?! Таго ЗяБНФ, які ўвесь час свайго існавання ішоў у фарватары палітыкі беларускай камуністычнай улады і быў знішчаны канторскімі заснавальнікамі.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-01 22:54:52
P.S. Раю ўсім чытачам Новага часу прачытаць згаданую мной кнігу нашага пісьменніка Васіля Быкава "Доўгая дарога дадому" у той частцы, дзе Васіль Уладзіміравіч распавядае пра той момант, калі ў яго зазваніў тэлефон і з ЛІМу папрасілі напісаць "паплавок" да артыкула пра Курапаты, які потым з'явіўся ў ЛІме, і тамака ж у кнізе ўспамінае як у Чырвоным касцёле (гэта сто крокаў ад камуністычнага ВС), падчас імпрэзы з удзелам кадэбістаў, была выказана ідэя стварэння БНФ, які павінен быў знішчыць камуністычную ўладу на Беларусі. Менавіта з гэтага тэлефоннага званка пачалося наша так званае адраджэнне, і менавіта гэтым ходам Канторы (далучэнне Быкава) мы даведаліся пра Курапаты. Пры гэтым Кантора тады ў 1988 абдурыла не толькі НАС простых беларусаў, але й Васіля Ўладзіміравіча, які быў часткай яе пляну

Вось так бывае ў вялікім спорце палітыка і так быў створаны першы БНФ
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-02 22:35:04
То было піяр-шоў або спектакль «Інтэрвенцыя «Адраджэнне» - інтэрвенцыя ў справы беларускага народа. Прадзюсер, сцэнарыст і нязменны галоўны рэжысёр усіх нашых адраджэнскіх перамог – Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі. Выканаўца галоўнай ролі - Зянон Пазьняк. Сцэна - ўрочышча Курапаты. Масоўка - беларускі народ і наіўны пісьменнік, які на сваіх плячах унёс у нашу навейшую гісторыю гапонаўшчыну-зяпонаўшчыну, якая неўзабаве пагубіць БНФ "Адраджэнне", і справакуе ўзыходжанне рэжыму лукашызма на нашае зямлі.

Няўжо Сьвяты Зянон працаваў на Кантору? Сьвят, сьвят, сьвят! Не! Проста ён свой адраджэнскі час боўтайся ў фарватары палітыкі камуністычнай улады і КДБ.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-03 03:07:45
RU. Википедия о Зяноне Пазьняке: "В 1981 году получил степень кандидата искусствоведения. Диссертация называлась «Проблема происхождения и развития белорусского профессионального театра начала XX века (1900—1917)». Из-за конфликта с руководством белорусского института защитил свою диссертацию в Ленинграде."

Значит конфликтов в научной среде города Ленина не было. В 1988 открыл Курапаты, а 15(пятнадцать) лет до того ждал момента, чтобы опубликовать о их открытие, т.е. где-то с 1973г. А в Ленинграде нашел ВУЗ, который помог ему стать кандидатом наук.

В начале 1994 кандидат опубликует статью о русском империализме и его опасности, которая объединит партийно-хозяйственную-государственную номенклатуру - элиту общества - и приведет к власти лукашизм=былую коммунистическую элиту БССР.

Народную Праграму «Вольная Беларусь» (2017) падпісаў як доктар мастацтвазнаўства. Відаць нешта недзе на Захадзе Зянон абараніў...
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-01 21:29:01
Дзякуй Новы час.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-01 22:35:39
P.S. Раю ўсім чытачам Новага часу прачытаць згаданую мной кнігу нашага пісьменніка Васіля Быкава "Доўгая дарога дадому" у той частцы, дзе Васіль Уладзіміравіч распавядае пра той момант, калі ў яго зазваніў тэлефон і з ЛІМу папрасілі напісаць "паплавок" да артыкула пра Курапаты, які потым з'явіўся ў ЛІме, і тамака ж у кнізе ўспамінае як у Чырвоным касцёле (гэта сто крокаў ад камуністычнага ВС), была выказана ідэя стварэння БНФ, які павінен быў знішчыць камуністычную ўладу на Беларусі. Менавіта з гэтага тэлефоннага званка пачалося наша так званае адраджэнне, і менавіта гэтым ходам Канторы (далучэнне Быкава) мы даведаліся пра Курапаты. Пры гэтым Кантора тады ў 1988 абдурыла не толькі НАС простых беларусаў, але й Васіля Ўладзіміравіча, які быў часткай яе пляну

Вось так бывае ў вялікім спорце палітыка і так быў створаны першы БНФ
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-01 22:36:13
Зянон Пазьняк: "Як гэта не падасца камусьці дзіўным, але БНФ нідзе наўпрост не фармуляваў пра дасягненьнеўлады як задачы." ("Радыё СВАБОДА" ад 19.10.2013 09:56.)
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-01 22:48:52
P.S. Раю ўсім чытачам Новага часу прачытаць згаданую мной кнігу нашага пісьменніка Васіля Быкава "Доўгая дарога дадому" у той частцы, дзе Васіль Уладзіміравіч распавядае пра той момант, калі ў яго зазваніў тэлефон і з ЛІМу папрасілі напісаць "паплавок" да артыкула пра Курапаты, які потым з'явіўся ў ЛІме, і тамака ж у кнізе ўспамінае як у Чырвоным касцёле (гэта сто крокаў ад камуністычнага ВС), падчас імпрэзы з удзелам кадэбістаў, была выказана ідэя стварэння БНФ, які павінен быў знішчыць камуністычную ўладу на Беларусі. Менавіта з гэтага тэлефоннага званка пачалося наша так званае адраджэнне, і менавіта гэтым ходам Канторы (далучэнне Быкава) мы даведаліся пра Курапаты. Пры гэтым Кантора тады ў 1988 абдурыла не толькі НАС простых беларусаў, але й Васіля Ўладзіміравіча, які быў часткай яе пляну

Вось так бывае ў вялікім спорце палітыка і так быў створаны першы БНФ
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-01 23:12:08
Паважаны Новы час,

Вось гэтай публікацыі ў беларускім СМІ пра Курапаты і пра стварэнне Першага БНФ я чакаў ні многа, ні мала ДЗЕВЯЦЬ лят, хаця там-сям нешта друкаваў. Але цалкам у адным месцы нашы незалежныя СМІ мае думкі на гэтую тэму не друкавалі. Я й зараз не думаю аб тым, што праўда пра Курапаты і БНФ, версію якой ты Новы час надрукаваў вышэй, пераверне наша быццё, як падзеі ў 1988 годзе, звязаныя з Курапатамі і Фронтам. Я толькі веру ў тое, што каб стварыць беларускую дэмакратыю, каб пазбавіцца ад лукашызму, які прывялі і пасадзілі нам на карак першыя так званыя адраджэнцы-"адкрывацелі" Курапат і "стваральнікі" БНФ, дык трэба разабрацца ў крыніцах нашых параз падчас так зв адраджэння. Маю версію ты Новы час надрукаваў сёння. Дзякуй.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-02 10:59:28
Сяргей Навумчык: «Пахла паленым. Нашае з Пазьняком падарожжа ў сутарэньні будынку ЦК КПБ можна было б параўнаць з падарожжам у пекла – калі дапусьціць, што чэрці распальваюць вогнішчы з пастаноў і рэзалюцыяў Люцыпара. Нам расказалі, што ў жнівеньскія дні 1991-га паперы там спальвалі тонамі (нават нанялі трох качагараў). Але ўсяго зьнішчыць не пасьпелі. Першы аркуш, які я падняў з падлогі (Пазьняк і цяпер кажа пра неймавернае супадзеньне) – быў плян, які прадугледжваў стварэньне камуністамі «альтэрнатыўнага Народнага фронту» яшчэ да жніўня 1988 г. (камуністы імкнуліся згуляць «на апярэджаньне», але, як і шмат што іншае, правалілі справу)." (С.Навумчык. «Два зьезды і апошні шанец.» 31.03.2011. «Радыё Свабода»)
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-02 11:23:56
1 кастрычніка 2018 беларуская газета Новы час на сваім сайце надрукавала відэа Дзяніса Івашына «Кожны з нас: дзеля будучыні Беларусі маем ведаць і бараніць Курапаты». Я пакінуў шмат каментаў да яго на фэйсбук старонцы НЧ і на сайце газеты. Затым у адрадагаваным і дапоўненым выглядзе склаў іх у свой артыкул АДКРЫЦЦЁ КУРАПАТ і ПАЧАТАК СТВАРЭННЯ БНФ, які можаце прачытаць тут:
https://cont.ws/@starkou/1081688
https://starkou.livejournal.com/168970.html
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-02 17:53:24
Дзве спасылкі на мой артыкул АДКРЫЦЦЁ КУРАПАТ і ПАЧАТАК СТВАРЭННЯ БНФ:

https://cont.ws/@starkou/1081688
https://starkou.livejournal.com/168970.html
  • ВР
  • 2018-10-03 12:54:41
Інжынер Я. Шмыгалёў не быў археолагам.
"...галоўны рэдактар рэспубліканскага выдання «Новы Час»" - а ў Беларусі ёсць манархічныя? :)) Калі сур'ёзна, то такое словаўжыванне - "рэспубліканскі" ў сэнсе "(агульна)нацыянальны" - надакучыла ўжо недзе ў 2000 г.
Прапаную рэдакцыі "НЧ" ўвесці абмежаванне на каменты ад аднаго чалавека (напрыклад, не больш за тры запар). Каб не было ў некаторых "разумнікаў" стымулу засмечваць прастору.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-03 13:15:32
Забор иди строй вокруг ресторации ля Курапат, советчик заборостроитель-республиканец.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-03 13:34:22
"Ганьба рэжыму!" Это коммент на форуме НЧ по данной теме Дениса Ивашина.
Куропаты во лжи и этой лжи уже тридцать лет. Если ты читал Денис мои комменты здесь, то мог бы понять, что пробежаться в инете по истории начала и финала строительства ресторана вблизи Куропат это одно дело и один пиар после оного. А вот попытаться публи о версии, что Куропаты во лжи это другой пиар. Первый достался в обществе тебе со знаком плюс, а второй я несу как свой крест вот уже девять лет со знаком минус. И только потому, что задал себе вопрос: "Почему мы проиграли адраджэнне?"
"Ганьба рэжыму!" Как просто. Только режима не было тридцать лет назад вблизи Куропат. И о Лукашенко в 1988 никто не знал. И в 1937 при НКВД сегодняшнего режима не было.
Вот до чего мы дошли: НИЧЕГО НЕ ЗНАЕМ о КУРОПАТАХ и знать не желаем.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-03 13:35:31
P.S. Следующую статью назову КУРОПАТЫ ВО ЛЖИ. Она будет на русском языке и скорее всего копией артыкула АДКРЫЦЦЁ КУРАПАТ і ПАЧАТАК СТВАРЭННЯ БНФ, которую отправил может 10 нашим СМИ и нет ни ответов, ни публикаций.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-03 16:35:18
Я не гляджу і не чытаю Белсат. Для мяне гэта сінонім прапагандысцкага сайту Хартыі97, які таксама не адчыняю. Бо гэта прапаганда польскіх клёцак і беларускага там нічога няма.
І вот открыл я ролик Белсат... Выступает белорус Гайдукевич-младший: "...ученые историки и археологи должны делать свое дело и здесь в теме Куропат не должно быть политиков и политики". Разумные слова. Но его не раз перебивает польский ведущий и говорит, что в 1988 Зянон Пазьняк был археологом. Ну-да. И я об этом выше сказал в своих комментах. И КГБ Беларуси тогда было спящим КаГэБэ. А потом три 15-летних белорусских пацана позвонили куда надо и сказали, что нашли кости в лесу. И завертелась тема Курапаты, и уже неизвестный фотограф-археолог становится известным политиком. СМИ зажужжали и мы узнали о Куропатах. А заодно решили адраджацца. Под присмотром проснувшегося КГБ.

Бабушке в 1937 было 11 лет, а пацанам 15 в 1988. Почему мы ей верим, а им нет?
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-03 23:39:06
КУРОПАТЫ ВО ЛЖИ. Начало. Это моя статья на русском языке. Завтра подготовлю ее финал.

https://cont.ws/@starkou/1083543
https://starkou.livejournal.com/169380.html (Часть 1.)
https://starkou.livejournal.com/169586.html (Часть 1.)
  • Ганна
  • 2018-10-04 00:46:44
Раю рэдакцыі зрабіць абмежаванне колькасці каментароў аднаго аўтара пад адным артыкулам. 27 каментароў аднаго аўтара не ў лепшым выглядзе выстаўляюць самога аўтара каментароў. Няхай вучыцца выказваць свае думкі больш сцісла, а не размаўляць з самім сабой. Для гэтага ёсць люстэрка ў ванным пакоі.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-04 03:34:54
Может вам, Ганна, лепей зварганіць свой сайт і тамака ўсталяваць свае бел-чырвона-белыя правілы? Ў BP, напрыклад, ёсць свой сайт, і ён тут часам у каментарах яго рэкламуe...

Да таго ж памер знакаў на форуме НЧ усталяваны невялічкім і часам не адпавядае маім магчымасцям каментавання дадзенай тэмы. А вось напрыклад на сайце Белгазеты памер камента не абмежаваны, і часам я дадаю там простыні вялізной вось з гэты мой каментар ШТО АБАРАНЯЮЦЬ АБАРОНЦЫ КУРАПАТ http://www.belgazeta.by/ru/blogs/720/37402/

А яшчэ вы можаце падпісацца на Советскую Белоруссию или первую белорусскую газету Наша Піва, і тамака ўсталёўваць свае бел-чырвона-белыя правілы форуму.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-21 21:55:58
КУРОПАТЫ ВО ЛЖИ на русском. Финальная часть моей статьи здесь
https://cont.ws/@starkou/1096234
или здесь
https://starkou.livejournal.com/171169.html