Краіна без права: што трэба ведаць? Беларусаў запрашаюць на карысны анлайн-трэнінг

Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА і Human Constanta абвяшчаюць набор на анлайн-трэнiнг "Краіна без права: што трэба ведаць?"
Трэнiнг адбудзецца 6 лютага, з 12:00 да 16:45.

Каб разумець, дзе парушаюцца твае правы — іх трэба ведаць.
Нягледзячы на ​​тое, што ў беларускім прававым полі застаецца ўсё менш і менш магчымасцей для абароны правоў — пра іх трэба гаварыць, а іх парушэнні — фіксаваць.

Трэнiнг "Краіна без права: што трэба ведаць?" будзе складацца з двух ключавых блокаў:
Правы чалавека ў сучаснай Беларусі, дзейнасць праваабарончых арганізацый і ініцыятыў у крызіс
Грамадзянін і следства: што важна ведаць і памятаць, апынуўшыся ўдзельнікам ці ўдзельніцай адміністрацыйнага або крымінальнага працэсу

Спікеры — эксперты ў праваабарончым сектары і нашы надзейныя сябры.

Па выніках трэнінгу вы даведаецеся:

  • якія правы чалавека як быццам пакінулі Беларусь
  • як бараніць свае правы і што рабіць, калі гэта здаецца немагчымым
  • што робяць праваабарончыя арганізацыі і як можна ім дапамагаць
  • навошта фіксаваць парушэнні правоў чалавека
  • як паводзіць сябе падчас усіх этапаў адміністрацыйнага арышту
  • як паводзіць сябе, калі вы становіцеся ўдзельнікам ці ўдзельніцай крымінальнага працэсу: допыт, апытанне, як распазнаць ціск і маніпуляцыю з боку сілавых структур

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету, спасылка на канферэнцыю будзе дасланая па пошце адабраным удзельнікам і ўдзельніцам. Дэдлайн падачы заяўкі — 3 лютага ўключна.

Па ўciх пытаннях пішыце на info@rada.fm.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: