Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

«Крамбамбуля» заплаціла штраф за бел-чырвона-белы сцяг

Удзельнікі гурта "Крамбамбуля" вырашылі дапамагчы Івану Лісаўцу ды Змітру Навуменку, якіх асудзілі 7 жніўня да штрафу.

Хлопцам прысудзілі па 10 базавых велічыняў штрафу (230 рублёў) за тое, што яны разгарнулі падчас выступу «Крамбамбулі» бел-чырвона-белы сцяг. Гэта здарылася на фестывалі «Хмяльноў» у Мінску 5 жніўня.

У сваім акаўнце ў Фэйсбуку музыкі "Крамбамбулі" паведамілі, што сёння кампенсавалі хлопцам штрафы.

belsat.eu


Каментаваць